Іасеміцкі нацыянальны парк
| Іасеміцкі нацыянальны парк | |||
|
Катэгорыя МСАП — Ib (Тэрыторыя дзікай прыроды)
|
|||
| Размяшчэнне | |||
|---|---|---|---|
| Найбліжэйшы горад | |||
| Плошча |
3 081 км² |
||
| Дата заснавання |
1 кастрычніка 1890 года |
||
| Наведвальнасць |
3 242 644 (2006) |
||
| Кіруючая арганізацыя | |||
| Сусветная спадчына |
1984 |
||
Іасеміцкі нацыянальны парк — нацыянальны парк, размешчаны ў акругах Марыпоса і Туаламні штата Каліфорнія, ЗША. Займае плошчу ў 3081 км² і знаходзіцца на заходніх схілах горнага хрыбта Сьера-Невада. Славіцца сваімі ландшафтамі і прыродай: гранітныя скалы, вадаспады, рэкі з чыстай вадой, гаі секвоядэндранаў і багатая біялагічная разнастайнасць (каля 89% парку лічыцца зонай дзікай прыроды). У 1984 годзе парк атрымаў статус «Сусветнай спадчыны» пад эгідай ЮНЕСКА. Быў з самага пачатку задуманы менавіта як нацыянальны парк. Сярод яго арганізатараў - адзін з першых абаронцаў ідэі запаведнікаў Джон М'юр. Кожны год парк наведваюць каля 3 млн чалавек; большасць спыняецца толькі ў даліне Іасеміці.
Размешчаны на вышыні ад 600 да 4000 м над узроўнем мора, парк уключае пяць асноўных зон расліннасці: густыя зараснікі кустоў і дубоў, ніжні горны лес, верхні горны лес, субальпійскі і альпійскі паясы. З 7000 відаў раслін, якія растуць у Каліфорніі, прыблізна палова сустракаецца ў гарах Сьера-Невады, а пятая частка - на тэрыторыі самога парку.
Геалагічная будова тэрыторыі парку характарызуецца наяўнасцю гранітных і рэшткамі яшчэ больш старажытных каменных парод. Каля 10 мільёнаў гадоў назад горы Сьера-Невады павысіліся і затым нахіліліся такім чынам, што заходні схіл стаў больш пакатым, а ўсходні, звернуты ў бок мацерыка, больш абрывістым. Пад'ём павялічыў крутасць водных патокаў і рэчышчы рэк, у выніку ўтварылі глыбокія і вузкія каньёны. Каля мільёна гадоў таму назапашаны на вяршынях снег і лёд утварыў у раёнах сучасных субальпійскага і альпійскага паясоў ледавікі, такім чынам апусціўшы даліны рэк уніз па схіле. У першы ледавіковы перыяд таўшчыня лёду ў ледавіках складала да 1200 м. На тэрыторыі парка знаходзіцца возера Тэная.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
- Geology of National Parks: Fifth Edition, Ann G. Harris, Esther Tuttle, Sherwood D., Tuttle (Iowa, Kendall/Hunt Publishing; 1997) ISBN 0-7872-5353-7
- Yosemite: A Visitor’s Companion, George Wuerthner, (Stackpole Books; 1994) ISBN 0-8117-2598-7
- Geology of U.S. Parklands: Fifth Edition, Eugene P. Kiver and David V. Harris (Jonh Wiley & Sons; New York; 1999; page 227) ISBN 0-471-33218-6
- Yosemite: Official National Park Service Handbook (no. 138), Division of Publications, National Park Service
- Yosemite National Park: A Natural History Guide to Yosemite and Its Trails, Jeffrey P. Schaffer, (Wilderness Press, Berkeley; 1999) ISBN 0-89997-244-6
- National Park Service: Yosemite Wildlife [1], [2], [3], [4], [5] (адаптаваны тэкст)
Спасылкі [правіць]
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 308 рус. • англ. • фр. |
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іасеміцкі нацыянальны парк- National Park Service: Yosemite National Park(англ.) — Іасеміцкі нацыянальны парк на сайце Службы нацыянальных паркаў ЗША
Шаблон:Сусветная спадчына ў ЗША Шаблон:Нацыянальныя паркі ЗША
| Каліфорнія | ||
|---|---|---|
| Сталіца | Сакрамента | |
| Найбуйнейшыя гарады | Лос-Анджэлес · Сан-Дыега · Сан-Хасэ · Сан-Францыска · Лонг-Біч · Фрэсна · Сакрамента · Окленд · Санта-Ана · Анахайм | |
| Акруга | Аламіда · Алпайн · Амадор · Б'ют · Вентура · Глен · Гумбальт · Дэль-Нортэ · Імперыял · Іньё · Ёла · Калаверас · Керн · Кінгс · Калуза · Контра-Коста · Ласен · Лейк · Лос-Анджэлес · Мадэра · Марын · Марыпоса · Мендасіна · Мерсед · Модак · Мано · Мантэрэй · Напа · Невада · Орындж · Плумас · Плэйсер · Рыверсайд · Сакрамента · Сан-Беніта · Сан-Бернардына · Сан-Дыега · Сан-Луіс-Абіспа · Сан-Матэа · Сан-Францыска · Сан-Хаакін · Санта-Барбара · Санта-Клара · Санта-Крус · Сатэр · Сіскію · Салана · Санома · Станіслаус · Сьера · Ціхама · Трыніці · Туалэмі · Туларэ · Фрэсна · Шаста · Эль-Дарада · Юба | |
| Артыкулы па тэме | Геаграфія (Аэрапорты · Аўтамагістралі · Нацыянальныя паркі) · Гісторыя (тэрыторыя Каліфорнія) · Культура (Музыка) · Славутасці · Урад · Губернатар (Спіс) · Сімвалы (Сцяг · Пячатка · Гімн) | |
