Іван Каліта
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Іван І Данілавіч, Іван Каліта (1288 — 31 сакавіка 1340, Масква), князь маскоўскі з 1325 да 1340, Вялікі князь уладзімірскі (ярлык ад хана ў 1331) да 1340, князь наўгародскі c 1328 па 1337. Сын маскоўскага князя Даніла Аляксандравіча. Іван Каліта першым з князёў пачаў называць сябе «вялікім князем усяе Русі».
Мянушку «Каліта» атрымаў за сваё багацце (Каліта — старадаўняя славянская назва грашовай сумкі, ад цюркскага слова калта — кашалёк, невялікая скураная сумачка, якую насілі на поясе, у сучасных цюрскіх мовах, напрыклад у казахскай, калта азначае кішэню).
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Папярэднік |
Вялікі князь маскоўскі 1325 – 1340 |
Наступнік |
