Даніла Раманавіч
Дані́ла Рама́навіч Га́ліцкі (укр.: Данило Галицький) (1201, па іншых дадзеных 1204 — 1264) — князь галіцкі (1205—1206, 1211—1212, 1229—1231, 1233—1235, 1238—1264), валынскі (1215—1231), вялікі князь кіеўскі (1240), першы кароль Русі (1254—1264), палітычны дзеяч, дыпламат і военачальнік, сын Рамана Мсціслававіча.
Пасля доўгай і напружанай барацьбы аднавіў і адбудаваў Галіцка-Валынскую дзяржаву, створаную яго бацькам. З пераменным поспехам адбіваў мангольскую экспансію, адначасова нейтралізуючы ваенныя спробы заходніх суседзяў умешвацца ва ўнутраныя справы яго дзяржавы.
Спрыяў развіццю гарадоў, прыцягваючы туды рамеснікаў і купцоў. Пры ім былі пабудаваны Холм, Львоў, Крамянец, Данілаў, Стажок, быў абноўлен Драгічын. Перанёс сталіцу Галіцка-Валынскага княства з Галіча ў Холм.
Час яго княжання быў часам найбольшага эканамічна-культурнага ўздыму і палітычнага ўзмацнення Галіцка-Валынскай дзяржавы. Мяжа княства праходзіла па Карпатах, Дняпры і Дунаі, пры ім яно стала адной з найбуйнейшых дзяржаў у Еўропе, стала правобразам першай украінскай нацыянальнай дзяржавы.
