Ігар Міхайлавіч Бабкоў
З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Ігар Бабкоў)
Ігар Міхайлавіч Бабкоў (1964, Гомель), беларускі паэт, празаік, філосаф.
Скончыў аддзяленне філасофіі БДУ, аспірантуру. Жыве ў Мінску. Працуе ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі, займаецца сучаснай посткаланіяльнай тэорыяй і гісторыяй філасофіі. Рэдагаваў часопіс «Фрагмэнты». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
[правіць] Творы
- «Solus Rex» (1986) — паэзія.
- «Герой вайны за празрыстасць» (1998) — паэзія.
- «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» (2001) — раман. У 2008 выйшаў па-польску у перакл. Малгажаты Бухалік.
- «Філасофія Яна Снядэцкага» (2002).
- «Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньнi ру[i]наў» (2005) — зборнік эсэ.
- «Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб» (2009) — паэзія.
[правіць] Прэміі
- 1993: Гліняны Вялес (зборнік «Solus Rex»)
- 2005: Залатая літара («Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньнi ру[i]наў»)
- 2009: шорт-ліст прэміі «Angelus» (раман «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»)
[правіць] У Сеціве
- http://francisak-n.livejournal.com/ — блог І. Бабкова ў ЖЖ
- Герой вайны за празрыстасьць. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1998 ISBN 985-6012-50-3
- Зборнікі Герой вайны за празрыстасьць ды Solus Rex у бібліятэцы Фрагмэнтаў