Альгерд Бахарэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Альгерд Бахарэвіч
 
Дата нараджэння: 1975

Альгерд Іванавіч Бахарэвіч (1975, Мінск), беларускі пісьменнік.

Жыве ў Гамбургу (Германія).

Аўтар кніг прозы «Практычны дапаможнік па руйнаванні гарадоў» (2002), «Натуральная афарбоўка» (2003), «Ніякай літасьці Валянціне Г.» (2006), «Праклятыя госьці сталіцы» (2008), «Сарока на шыбеніцы» (2009). Паасобныя творы А. Бахарэвіча перакладаліся на нямецкую, чэскую, украінскую, балгарскую, славенскую, рускую мовы.

Удзельнік Берлінскага літаратурнага калоквіуму, тэатральнага фестывалю ў Любліне (Польшча), літаратурнага фестывалю «Vilenica-2006» у Славеніі, Lesefest Osteuropa (Лейпцыг, Германія), «Месяцу аўтарскага чытаньня» у Брно (Чэхія). Стыпендыят IHAG (Грац, Аўстрыя), нямецкага ПЭН-цэнтра. Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес—2002» (за кнігу «Практычны дапаможнік па руйнаванні гарадоў»). Паводле апытання, праведзенага інтэрнэт-сайтам «Новая Эўропа», названы лепшым беларускім пісьменнікам 2006 года.


Літ.:

Бахарэвіч Альгерд // Выдавецтва «Галіяфы»: Афіцыйны сайт — Эл.рэсурс goliafy.com

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах