Ідзі Амін
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Дада Уме Ідзі АМІН (17 мая 1928[1] — 16 жніўня 2003) — прэзідэнт Уганды у 1971—1979, творца аднаго з самых жорсткіх аўтарытарных рэжымаў у Афрыцы; генерал, потым фельдмаршал угандыйскай арміі.
Кіраванне Аміна адзначалася праявамі экстрэмісцкага нацыяналізма і трайбалізма. Паводле падлікаў, зробленых пасля звяржэння Аміна, ахвярамі яго рэпрэсій сталіся ад 300 да 500 тысяч (з 19 мільёнаў) грамадзян Уганды.[2]
Поўны тытул Аміна на посце прэзідэнта гучаў наступным чынам: «Яго Дасканаласць Пажыццёвы Прэзідэнт, Фельдмаршал Аль-Хаджы Доктар Ідзі Амін, VC, DSO, MC, Уладар усіх звяроў на зямлі і рыб у моры, Заваёўнік Брытанскай Імперыі ў Афрыцы ўвогуле і Уганды ў прыватнасці»