Ідэаграфічнае пісьмо

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

ідэаграфічнае пісьмо (грэч.: idea вобраз, паняцце і грэч.: graphō пішу), адмена пісьма, у якой знак (ідэаграма) перадае значэнне аднаго слова, паняцця.

Ідэаграфічнае пісьмо развілася з піктаграфічнага пісьма дзеля неабходнасці перадачы асобных паняццяў. Найстарэйшае вядомае ідэаграфічнае (іерагліфічнае) пісьмо ўзнікла ў Старажытным Егіпце каля 4 тыс. да н.э. (магчыма, каля 3200 да н.э.; Гл. таксама: старажытнаегіпецкае пісьмо). Прыкладам сучаснага ідэаграфічнага (іерагліфічнага) пісьма з'яўляецца кітайскае пісьмо.

Паводле паходжання, ідэаграфічнымі з'яўляюцца і знакі для азначэння лікаў і матэматычных паняццяў, якія выкарыстоўваюцца ва ўсіх краінах свету незалежна ад прынятай пісьмовай сістэмы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Літ: Сучасная беларуская мова: Вучэб. дапам.. — Мн. : Выш. школа, 2006. — 559 с. ISBN 985-06-1140-5. С.60—63.