Імрэ Кальман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Імрэ Кальман
венг.: Kálmán Imre
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1882(1882-10-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 1953(1953-10-30)[1][2][…] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Жонка Vera Kálmán[d]
Дзеці Charles Kalman[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Hans von Koessler[d]
Прафесіі кампазітар, дырыжор, кінакампазітар
Жанры аперэта
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Імрэ (Эмерых) Кальман (венг.: Kálmán Imre, ням.: Emmerich Kalman; 24 кастрычніка 1882 — 30 кастрычніка 1953) — венгерскі кампазітар, аўтар папулярных аперэт. Адзін з заснавальнікаў і найбольш відных прадстаўнікоў т. зв. новай венскай аперэты.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Акадэміі музыкі, адначасова вывучаў права ва ўніверсітэце ў Будапешце. 3 1911 жыў у Вене, з 1938 у Швейцарыі, з 1940 у ЗША, з 1948 у Францыі.

Лепшыя яго аперэты пастаўлены ў Вене: «Цыган прэм’ер» (1912), «Каралева чардаша» («Сільва», 1915) — адна з вяршьшь творчасці Кальмана, «Баядэра» (1921), «Графіня Марыца» (1924), «Прынцэса цырка» і «Фіялка Манмартра» (1930), «Д’ябальскі наезнік» (1932). Ім уласцівы разгорнутая драматургія, вастрыня сюжэтных сітуацый, яркая запамінальная меладыйнасць, эфектная аркестроўка; у многіх з іх прыкметны ўплыў вербункаша. Сярод іншых твораў: аперэты «Асеннія манеўры» (1908), «Салдат у адпачынку» (1910), «Маленькі кароль» (1912), «Залаты світанак» (1927), «Імператрыца Жазефіна» (1936), «Марынка» (1945); сімфанічная паэма «Сатурналіі» (1904); інструментальныя п’есы; рамансы; музыка для тэатра і кіно.

Аўтар мемуараў.

Зноскі

  1. а б Emmerich Kalman // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Emmerich Kálmán // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Кальман Имре // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.