Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў (ААД)

Organization of American States (orthographic projection).svg

Членства:

35 дзяржаў-членаў

Штаб-кватэра:

Злучаныя Штаты Амерыкі Вашынгтон, ЗША

Афіцыйныя мовы:

іспанская, англійская, французская, партугальская

Заснаванне

30 красавіка 1948

Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў (ААД (OAS); ісп.: Organización de los estados americanos, англ.: Organization of American states, фр.: Organisation des États américains, парт.: Organização dos Estados Americanos) — міжнародная арганізацыя, створаная 30 красавіка 1948 года на 9-й Міжамерыканскай канферэнцыі ў Багаце (Калумбія) на базе Панамерыканскага саюза, які існаваў з 1889 года.

Штаб-кватэра размешчана ў Вашынгтоне. Рабочыя мовы — іспанская, англійская, французская і партугальская.

Вышэйшыя органы — Генеральная асамблея, Пастаянны савет, Кансультатыўная нарада міністраў замежных спраў, Генеральны сакратарыят.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў з'яўляецца найстарэйшай рэгіянальнай арганізацыяй у свеце, пачынаючы з Першай міжнароднай канферэнцыі амерыканскіх дзяржаў, якая праходзіла ў Вашынгтоне. На гэтай сустрэчы было ўхвалена стварэнне Міжнароднага саюза амерыканскіх рэспублік, і была падрыхтавана глеба для стварэння сеткі палажэнняў і ўстаноў, якія сталі вядомыя як Усеамерыканская сістэма. ААД з'явілася на свет у 1948 годзе з падпісання ў Багаце, Калумбія, Статуту ААД, які набыў моц у снежні 1951 года.

Краіны, якія атрымалі незалежнасць пасля 1948 года, звычайна прымаліся ў ААД па меры атрымання незалежнасці, за выключэннем Канады, якая ўступіла ў ААД толькі ў 1990 годзе, і Гаяны, прынятай у 1991 (праз 25 гадоў пасля атрымання незалежнасці; як і Канада, Гаяна з'яўляецца членам Брытанскай Садружнасці). Гаяна на сёння з'яўляецца апошняй краінай, прынятай у ААД.

Да 1962 г. Куба як член ААД брала ўдзел у яе працы, але пасля пераходу Кубы на сацыялістычны шлях развіцця кіраўніцтва ААД злічыла гэта несумяшчальным з сістэмай калектыўнай бяспекі Амерыкі і прыпыніла членства ўрада Кубы ў арганізацыі; Куба і краіны савецкага блока злічылі гэта рашэнне незаконным. У 2000-я гады кіраўніцтва Кубы неаднаразова выступала з прапановамі аднаўлення членства ў ААД. Рашэнне пра прыпыненне ўдзелу Кубы было адменена 3 чэрвеня 2009[1], аднак сама Куба адмовілася вярнуцца ў ААД.

На Генеральнай асамблеі ААД у красавіку 1971 года заснаваны інстытут пастаянных назіральнікаў ААД; на канец 2009 года гэты статус маюць ЕС і 62 дзяржавы, у тым ліку Расія, Украіна, Казахстан, Азербайджан, Грузія і Арменія[2].

4 ліпеня 2009 года ўрад Гандураса , які прыйшоў у выніку ваеннага перавароту, абвясціў пра дэнансацыю хартыі ААД і неадкладны выхадзе сваёй краіны з гэтай арганізацыі. Раней, 2 ліпеня, кіраўніцтва ААД запатрабавала на працягу 72-х гадзін вярнуць уладу ў краіне прэзідэнту Мануэлю Селаю, пагражаючы ў адваротным выпадку выключыць Гандурас з арганізацыі.[3] 1 чэрвеня 2011 года, пасля таго, як Селая і дзеючы прэзідэнт Гандураса Парфірыа Лоба заключылі пагадненне аб нацыянальным прымірэнні, членства Гандураса ў ААД было адноўлена[4].

Мэты і кірункі[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыя была створана ў мэтах дасягнення міру сярод яго дзяржаў-членаў, як гэта прадугледжана ў артыкуле 1 Статуту:

Падтрымліваць мір і справядлівасць, спрыяць салідарнасці, умацоўваць супрацоўніцтва і абараняць свой суверэнітэт, сваю тэрытарыяльную цэласнасць, і незалежнасць.

Сёння, ААД аб'ядноўвае ўсе 35 незалежных дзяржаў Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі і з'яўляецца галоўнай палітычнай, юрыдычнай і сацыяльнай сілай у паўшар'і.

Арганізацыя выкарыстоўвае чатыры кірункі для эфектыўнага ажыццяўлення сваёй асноўнай мэты, зыходзячы з яе асноўных прынцыпаў: дэмакратыі, правоў чалавека, бяспекі і развіцця.

Дзяржавы-члены[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]