Афрыканскі Саюз
Афрыканскі Саюз (англ.: African Union, фр.: Union africaine), міжнародная арганізацыя палітычнага, ваеннага і эканамічнага характару, у якую ўваходзяць усе афрыканскія дзяржавы, акрамя Марока (у знак пратэсту супраць прыняцця ў арганізацыю Заходняй Сахары). Правапераемніца Арганізацыі Афрыканскага Адзінства, створаная 9 ліпеня 2002 на канферэнцыі ў Дурбане.
Мэты Афрыканскага Саюза:
- ахова і спрыянне развіццю дэмакратычных каштоўнасцяў у Афрыцы,
- абарона правоў чалавека,
- узаемадапамога пры ўзнікненні ваенных канфліктаў,
- стварэнне агульнаафрыканскай эканамічнай прасторы,
- абмежаванне ўмяшальніцтва былых каляніяльных дзяржаў ва ўнутраныя справы краін Афрыкі,
- прыцягненне замежнага капіталу.
Першым кіраўніком Афрыканскага Саюза стаў прэзідэнт ПАР Таба Мбекі. Штаб-кватэра размяшчаецца ў Адыс-Абебе (Эфіопія).
Дзяржавы-члены [правіць]
Алжыр, Ангола, Батсвана, Бенін, Буркіна-Фасо, Бурундзі, Габон, Гамбія, Гана, Гвінея, Гвінея-Бісау, Джыбуці, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Егіпет, Замбія, Заходняя Сахара, Зімбабвэ, Каба-Вердэ, Камерун, Каморскія астравы, Кенія, Кот-д'Івуар, Лесота, Ліберыя, Лівія, Мадагаскар, Мазамбік, Малаві, Малі, Маўрыкій, Маўрытанія, Намібія, Нігер, Нігерыя, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Руанда, Рэспубліка Конга, Самалі, Сан-Тамэ і Прынсіпі, Свазіленд, Сейшэльскія астравы, Сенегал, Судан, Сьера-Леоне, Танзанія, Тога, Туніс, Уганда, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Чад, Экватарыяльная Гвінея, Эрытрэя, Эфіопія.