Анклаў
Анклаў (фр.: enclave — ад лац.: inclavare — замыкаць на ключ) — тэрыторыя або частка тэрыторыі краіны, аточаная з усіх бакоў тэрыторыяй іншай дзяржавы.
Прыклады дзяржаваў-анклаваў: Ватыкан і Сан-Марына ў Італіі, Лесота ў ПАР.
Калі анклаў мае выхад да мора, тады яго называюць напаўанклавам. Напрыклад, Манака, Партугалія, Бруней, Сектар Газа (Палесціна), Калінінградская вобласць.
Змест |
[правіць] Эксклаў
Прыватным выпадкам анклава з'яўляецца эксклаў (ад лац.: ex — па-за + clavis — ключ) — частка тэрыторыі дзяржавы, якая не мае агульных межаў з асноўнай ягонай часткай і аточаная чужой тэрыторыяй. Прыклад эксклава на тэрыторыі Беларусі — вёскі Санькова-Мядзьвежжа, якія адміністрацыйна адносяцца да Бранскае вобласці Расіі. Эксклаў на тэрыторыі СНД - Нахічэванская Аўтаномная Рэспубліка, якая ўваходзіць у склад Азербайджана; яе атачаюць Арменія, Іран і Турцыя.
Эксклаў, які мае выхад да мора, называецца напаўэксклавам. Напрыклад, Аляска (ЗША), Сеута і Мелілья (Іспанія), а таксама сяло Дубкі (Пскоўская вобласць) на мысе, які выступае ў Пскоўскае возера, якое абасобленае ад Пскоўскай вобласці Расіі тэрыторыяй Эстоніі [1].
[правіць] Пашыранае разуменне
Часам паняцці анклава і эксклава пашыраюць на іншыя тэрытарыяльныя ўтварэнні — напрыклад, на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ў складзе дзяржавы. Так, ва Украіне г. Славуціч з навакольнымі тэрыторыямі належыць да Кіеўскай вобласці, хаця з усіх бакоў аточаны тэрыторыяй Чарнігаўскае вобласці; такім чынам, кажуць, што Славуціч — эксклаў Кіеўскай вобласці.
[правіць] Дзяржавы-анклавы
Ватыкан (анклаў на тэрыторыі Італіі)
Андора (анклаў у дачыненні да Францыі з поўначы і да Іспаніі з поўдня) [1]- Шаблон:Сцягафікацыя/Мальтыйскі ордэн (анклаў на тэрыторыі Італіі)
Сан-Марына (анклаў на тэрыторыі Італіі)
Лесота (анклаў на тэрыторыі ПАР) [2]
Бруней (паўанклаў у дачыненні да Малайзіі)
Усходні Тымор (паўанклаў у дачыненні да Інданезіі)
Гамбія (паўанклаў у дачыненні да Сенегала)
Манака (паўанклаў у дачыненні да Францыі)
Партугалія (паўанклаў у дачыненні да Іспаніі)
Данія (паўанклаў у дачыненні да Германіі, мае марскую мяжу са Швецыяй)
Канада (паўанклаў у дачыненні да ЗША, мае марскую мяжу з дацкай тэрыторыяй Грэнландыі і французскімі астравамі Сен-П'ер і Мікелон)
Катар (паўанклаў у дачыненні да Саудаўскай Аравіі, мае марскую мяжу з Бахрэйнам і ААЭ) [3]
Рэспубліка Карэя (паўанклаў у дачыненні да КНДР, мае марскую мяжу з Японіяй)- Шаблон:Сцягафікацыя/Папуа-Новая Гвінея (паўанклаў у дачыненні да Інданезіі, мае марскую мяжу з Аўстраліяй і Саламонавымі Астравамі)
Дамініканская Рэспубліка —
Гаіці (узаемныя паўанклавы)
Ірландыя —
Вялікабрытанія (узаемныя паўанклавы, Вялікабрытанія мае марскую мяжу з Францыяй)- Шаблон:Сцягафікацыя/Мальтыйскі ордэн —
Мальта (узаемныя паўанклавы)
[правіць] Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Краіна Андора. Усё пра Андору Карысная інфармацыя для турыстаў, якія адпраўляюцца ў Андору
- ↑ ЛЕСОТО | Энциклопедия Кругосвет
- ↑ Катар, геаграфія Катара, краіны свету, краіны Азіі, геаграфія, Азія