Ліга арабскіх дзяржаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліга арабскіх дзяржаў
     Дзяржавы — члены Лігі арабскіх дзяржаў
Штаб-кватэра Каір, Егіпет
Тып арганізацыі Міжнародная арганізацыя
Афіцыйная мова арабская
Кіраўнікі
Генеральны сакратар Сцяг Егіпта Набіль аль-Арабі
Старшыня Арабскага парламента Сцяг Лівана Набіх Беры
Заснаванне
Пратакол пра намер стварэння 7 кастрычніка 1944
Афіцыйная дата стварэння 22 сакавіка 1945
Член у
Узнагароды
Honorary Member of the Order of Merit (Portugal)
www.arableagueonline.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліга арабскіх дзяржаў (араб. جامعة الدول العربية‎‎, Dżamea Al-Dul Al-Arabija), міжнародная арганізацыя, заснаваная 22 сакавіка 1945 у Каіры краінамі, звязанымі арабскай мовай, агульнай гісторыяй, культурай і рэлігіяй, з мэтай паляпшэння супрацоўніцтва паміж арабскімі краінамі ў палітычнай, эканамічнай, адукацыйнай і культурнай сферах. Утварэнне Лігі было зацверджана падпісаннем 7 краінамі Александрыйскага пратакола. У наш час у гэту арганізацыю ўваходзяць 22 краіны і Палесцінская аўтаномія.

Вышэйшыя органы:

  • Савет Лігі
  • Савет сумеснай абароны
  • Эканамічны савет
  • Генеральны сакратарыят

Створаны таксама розныя пастаянныя камітэты і спецыялізаваныя агенцтвы:

  • Інстытут арабскай пісьменнасці (1946)
  • Інстытут арабскіх навуковых даследаванняў (1953)
  • Арабскі камітэт па выстаўках (1964)
  • Арабскі рэгіянальны орган, скіраваны супраць непісьменнасці (1966)
  • Арабскі цэнтр прамысловасці і развіцця (1968)
  • Арабскі фонд эканамічнага і сацыяльнага развіцця (1968)
  • Інстытут арабскіх лесанасаджэнняў (1969)
  • Музычная арабская асацыяцыя (1970)
  • Адміністрацыйны суд Лігі арабскіх дзяржаў (1964).

Зноскі