Турынскі ўніверсітэт
| Турынскі ўніверсітэт | |
| UNITO |
|
| Заснаваны: | |
|---|---|
| Тып: |
дзяржаўны |
| Студэнты: |
67 000 |
| http://www.unito.it | |
Турынскі ўніверсітэт (іт. Università degli Studi di Torino) — вышэйшая навучальная ўстанова, знаходзіцца ў Турыне. Адзін з найбуйнейшых універсітэтаў Італіі.
Універсітэт быў заснаваны у 1404 годзе па ініцыятыве савойскіх графаў; зацвердзіў стварэнне універсітэта "Авіньёнскага папа" Бенедыкт XIII. З-за палітычнай нестабільнасці універсітэт некаторы час працаваў у К'ер (1427-34) і Савільяна (1434-36). У сярэдзіне XVI стагоддзя універсітэт часова не працаваў з-за французскай акупацыі. У 1799-1800 гадах універсітэт быў рэарганізаваны па французскім узоры, а неўзабаве рэктар стаў прызначацца Напалеонам, у гэты час універсітэт быў другім па велічыні ў імперыі Напалеона. Пасля вяртання да ўлады Савойскай дынастыі французскія новаўвядзенні былі адмененыя. Пасля пераносу сталіцы аб'яднанай Італіі з Турына ў Фларэнцыю ў 1865 годзе ўніверсітэт пакінула частка прафесуры. У другой палове XIX стагоддзя ў універсітэце склалася моцная школа медыцыны; прафесары ўніверсітэта зрабілі шмат для прапаганды гігіены і развіцця грамадскай аховы здароўя ў Італіі. У 1905 годзе ў універсітэце была адкрыта першая ў Італіі кафедра псіхалогіі.
Універсітэт ўключае 12 факультэтаў:
- Аграрны
- Ветэрынарны
- Замежных моў і літаратур
- Гуманітарных навук
- Матэматыкі, фізікі і прыродазнаўчых навук
- Медыцынскі
- Педагагічны
- Паліталогіі
- Псіхалогіі
- Фармацэўтычны
- Юрыдычны
- Эканамічны
Універсітэт таксама мае некалькі філіялаў у паўночна-заходняй частцы Італіі.
Выбітныя выпускнікі і выкладчыкі[правіць]
Гл. таксама[правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра вышэйшыя навучальныя ўстановы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |