Адрон
Адрон[1] (ад стар.-грэч. ἁδρός — моцны, цяжкі) — клас элементарных часціц, якія ўдзельнічаюць у моцным узаемадзеянні. Да адронаў належаць мезоны, барыёны і ўсе рэзанансы. Моцнае ўзаемадзеянне адрознівае адроны ад лептонаў і фатонаў, для якіх характэрны толькі слабыя і электрамагнітныя ўзаемадзеянні. Што тычыцца класіфікацыі адронаў, то агульнапрынятай лічыцца класіфікацыя на падставе ўнітарнай сіметрыі, паводле якой адроны аб'ядноўваюцца ў групы (унітарныя мультыплеты). Унітарная сіметрыя прывяла да гіпотэзы пра існаванне больш фундаментальных часціц — кваркаў, з якіх у некаторым сэнсе і пабудаваны адроны.
У апошні час былі выяўленыя так званыя экзатычныя адроны, якія таксама моцна ўзаемадзейнічаюць, але не ўкладваюцца ў рамкі кварк-антыкваркавае ці трохкваркавай класіфікацыі адронаў. Некаторыя адроны пакуль проста падазраюцца ў экзатычнасці.
Экзатычныя адроны падзяляюцца на:
- Экзатычныя барыёны, у прыватнасці пентакваркі, мінімальны кваркавы склад якіх — 4 кваркі и 1 антыкварк.
- Экзатычныя мезоны — у прыватнасці адронныя малекулы, глуболы і гібрыдныя мезоны.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.30
| Гэта пачатак артыкула пра элементарныя часціцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |











