Азербайджан на конкурсе песні Еўрабачанне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Беларусь

{{{Імя}}}

Тэлеканал İTV
Адбор Land of Fire (2008-2010)
Milli Secim Turu (2011-)
Удзелы
Удзелы 6
Першы выступ 2008
Лепшы вынік 1, 2011
Горшы вынік 8, 2008
Спасылкі

Старонка краіны

Сайт тэлеканала

Азербайджан дэбюціраваў на Конкурсе песні Еўрабачанне ў 2008 годзе, калі мясцовы тэлеканал İTV атрымаў афіцыйнае права на трансляцыю конкурса. Азербайджан кожны раз выходзіць у фінал і самае горшае выступленне яго прадстаўнікоў - 8 месца ў фінале "Еўрабачання 2008". У 2011 годзе дуэт Ell & Nikki перамог на конкурсе, атрымаўшы 221 бал.

Першы ўдзел Азербайджана на Еўрабачанні апынуўся паспяховым, і краіна выйшла ў фінал з першага паўфіналу, а пасля заняўшы 8 месца з 132 баламі. Раней іншая тэлекампанія, AzTV, хацела прыняць удзел у "Еўрабачанні 2007", але правілы Еўрапейскага вяшчальнага саюза не дазволілі зрабіць гэта, бо AzTV не быў удзельнікам EBU. AzTV было адмоўлена ва ўступленні ў ЕВС 18 чэрвеня 2007 года, так як тэлеканал быў прызнаны занадта звязаным з ўрадам Азербайджана. 5 ліпеня таго ж года, İTV стаў паўнапраўным членам ЕВС, і 15 кастрычніка Азербайджан атрымаў права ўдзельнічаць у "Еўрабачанні 2008" ў Бялградзе.

На наступны год, Азербайджан прадстаўляў дуэт сусветна вядомага Араша і азербаджанскай спявачкі Айсэль. Іх песня "Always" стала трэцяй, што з'яўлялася лепшым вынікам краіны да 2011 года.

Сваёй першай перамогі Азербайджан дамогся ў 2011 годзе, калі краіну прадстаўляў дуэт Ell & Nikki. Набраўшы 122 бала, краіна заняла 2 месца ў паўфінале, а 14 мая 2011, набраўшы 221 бал, Азербайджан выйграў конкурс песні "Еўрабачанне 2011".

Згодна з правіламі ЕВС, краіна-пераможца папярэдняга конкурса прымае ў сябе наступны. "Еўрабачанне 2012" адбылося 22, 24 і 26 мая 2012 ў сталіцы Азербайджана - Баку на пляцоўцы спецыяльна пабудаванага для "Еўрабачання" комплекса Baku Crystal Hall. Сам Азербайджан, які прадстаўляла Сабіна Бабева, заняў 4 месца.

Рэзультаты[правіць | правіць зыходнік]

Эльнур і Самір выконваюць "Day after day" у 2008 годзе у Бялградзе
Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
2008 Эльнур і Самір Англійская "Day after day" "Дзень за днём" 8 132 6 96
2009 Араш і Айсэль Англійская "Always" "Заўсёды" 3 207 2 180
2010 Сафура Англійская "Drip Drop" "Кап-кап" 5 145 2 113
2011 Ell & Nikki Англійская "Running Scared" "Бягі без аглядкі" 1 221 2 122
2012 Сабіна Бабаева Англійская "When the music dies" "Калі памірае музыка" 4 150 Х Х
2013 Фарыд Мамадаў Англійская "Hold Me" "Трымай мяне"

Гісторыя галасавання[правіць | правіць зыходнік]

Азербайджан даў балы:

Месца Краіна Бал
1


72
2


63
3


55
4


52
5


40

Азербайджан атрымаў найбольшыя балы ад:

Месца Краіна Балы
1


72
2


69
3


66
4


59
5


57

Правядзенне[правіць | правіць зыходнік]

Год Месца Пляцоўка Вядучыя
2012 Сцяг Азербайджана Баку Baku Crystal Hall Лейла Аліева, Эльдар Гасымаў і Наргіз Бірк-Петерсен

Каментатары[правіць | правіць зыходнік]

Ell & Nikki пасля перамогі ў 2011 у Дзюсельдорфе
Год Каментатар Другі каментатар Глашатай
2008 Хуснія Махарамава Іса Мелікаў Лейла Аліева[1]
2009 Лейла Аліева Хуснія Махарамава[2]
2010 Хуснія Махарамава - Таміла Шырынава
2011 Лейла Аліева Сафура Алізадэ[3][4]
2012 Конул Арыфгізі Салех Багіраў
2013

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Флорас, Стэла Azerbaijan: Elnur, Samir & Ruslana in Istanbul. ”ESCToday.com (7 мая 2008). Праверана 22 чэрвеня 2012.
  2. Мантэбела, Эдвард Malta: Azerbaijani TV host is a jury member. ”ESCToday.com (8 лютага 2011). Праверана 22 чэрвеня 2012.
  3. Шахт, Андрэас The 2011 Eurovision Song Contest Grand Final!. ”Eurovision.tv (14 мая 2011). Праверана 22 чэрвеня 2012.
  4. Роксбург, Гордан Running order for the voting tonight. ”Eurovision.tv (26 мая 2011). Праверана 22 чэрвеня 2012.