Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Беларусь

{{{Імя}}}

Тэлеканал БТ (2004-2006)
Першы (2007-2011)
Беларусь 1, Беларусь 24 (з 2011)
Адбор EuroFest (2004-2009, 2012, 2013)
Удзелы
Удзелы 11
Першы выступ 2004
Лепшы вынік 6, 2007
Горшы вынік 22 (паўфінал), 2006
Спасылкі

Старонка краіны

Сайт тэлеканала

Беларусь удзельнічае ў конкурсе песні "Еўрабачанне" з 2004 года[1]. Першымі прадстаўнікамі краіны стаў дуэт "Аляксандра і Канстанцін", які выканаў на конкурсе песню "My Galileo"[2]. У тым годзе краіна атрымала 10 балаў і заняла 19 месца.

На наступны раз, Беларусь на конкурсе прадстаўляла Анжаліка Агурбаш[3] [4]. На падрыхтоўку нумара было выдаткавана каля 5 мільёнаў долараў, асноўным спонсарам спявачкі зя'ўялўся яе муж - бізнесмен Мікалай Агурбаш[5]. Нягледзячы на высокія шанцы выхаду ў фінал, якія давалі Беларусі букмекерскія фірмы, краіны заняла толькі 13 месца ў паўфінале.

У 2006 годзе, на "Еўрабачанне" ў Афіны паехала Паліна Смолава. Яе выступ у паўфінале конкурса стаў самым горшым вынікам для краіны за ўсю гісторыю ўдзелаў. У той год, Беларусь заняла толькі 22 месца сярод 23 удзельнікаў паўфінала[6].

Самы лепшы вынік краіна дасягнула ў 2007 годзе, калі на "Еўрабачанне" паехаў пераможца Фабрыкі зорак 5 Калдун. Кіраўнікамі дэлегацыі з'яўляліся Аляксандр Ціхановіч і Філіп Кіркораў. Песня расійска-армянскага кампазітара Карэна Кавалярана "Work your magic" (Твары свой цуд) заняла 6 месца, набраўшы 145 балаў[7].

На наступны год, конкурс адбываўся ў сталіцы СербііБялградзе. На "Еўрабачанне" паехаў пераможца конкурса "Новая волна" Руслан Аляхно[8]. Песня "Hasta la vista" набрала 27 балаў і заняла толькі 17 месца[9]. Нягледзчы на гэта, відэакліп на гэту пеню атрымаў узнагароду, як лепшы відэакліп-удзельнік конкурса.

Беларусь на "Еўрабачанні 2009" прадстаўляў пераможца Славянскага базару 2004 года Пётр Ялфімаў[10] [11]. Рок-кампазіцыя "Eyes, that never lie" набрала 25 балаў і заняла 13 месца[12].

У 2010 годзе конкурс прымала ў сябе сталіца НарвегііОсла. На гэты раз, Беларусь упершыню прадстаўляла група. Яна была складзена з удзельнікаў музыкальнага праекта тэлеканала АНТ. Песня "Butterflies"[13] расійскага кампазітара Максіма Фадзеева[14] выйшла ў фінал, дзе заняла перадапошняе 24 месца[15].

У выніку ўнутранага адбору ў 2011 годзе, краіну на "Еўрабачанне 2011" паехала прадстаўляць Анастасія Віннікава[16]. Яе песня "I love Belarus" нягледзячы на высокія шанцы трапіць у фінал, заняла толькі 14 месца ў паўфінале[17].

З нацыянальны адборам на "Еўрабачанне 2012" быў звязаны скандал пра падтасоўку галасоў тэлеледачоў[18][19]. У выніку разбору, краіну паехала прадстаўляць група «Litesound» [20] з песняй "We are th heroes". Беларусь зноў не трапіла ў фінал, заняўшы 16 месца ў паўфінале[21].

У 2013 годзе Беларусь стала першай краінай, што абрала свайго прадстаўніка на конкурс "Еўрабачанне 2013" у шведскі горад Мальмё. У выніку галасавання журы і тэлегледачоў (50/50) прадстаўніцай Беларусі была абрана Алена Ланская з песняй "Rhythm of love"[22], якую пасля змяніла на "Solayoh"[23].

Рэзультаты[правіць | правіць зыходнік]

Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
2004 Аляксандра і Канстанцін Англійская "My Galileo" "Мой Галілеа" Х Х 22 10
2005 Анжаліка Агурбаш Англійская "Love Me Tonight" "Кахай мяне сёння вечарам" Х Х 13 67
2006 Паліна Смолава Англійская "Mum" "Мама" Х Х 23 10
2007 Калдун Англійская "Work your magic" "Твары сваё чараўніцтва" 6 145 4 176
2008 Руслан Аляхно Англійская "Hasta la vista" "Бывай" Х Х 17 27
2009 Пётр Ялфімаў Англійская "Eyes, that never lie" "Вочы, якія ніколі не ілгуць" Х Х 13 25
2010 "3+2" Англійская "Butterflies" "Матылькі" 24 18 9 59
2011 Анастасія Віннікава Англійская "I love Belarus" "Я люблю Беларусь" Х Х 14 45
2012 "Litesound" Англійская "We are the heroes" "Мы героі" Х Х 16 35
2013 Алена Ланская Англійская "Solayoh" "Салеа" 16 48 7 64
2014 TEO Англійская "Cheesecake" "Чызкейк" 16 43 5 87

Гісторыя галасавання[правіць | правіць зыходнік]

Большасць сваіх балаў Беларусь дала Украіне, але за ўсю гісторыю ўдзела нашай краіны ў конкурсе ў фінала заўсёды (акрамя 2009 і 2011) максімальная адзнака ў 12 балаў адыходзіла Расіі.


Беларусь атрымала балы ад:

Месца Краіна Балы
1


74
2


54
3


46
4


37
5


37
6


36
7


35
8


31
9


30
10


28

Беларусь дала балы:

Месца Краіна Балы
1


134
2


121
3


73
4


55
5


45
6


43
7


39
8


37
9


34
10


31

Каментатары і глашатаі[правіць | правіць зыходнік]

Год Каментатар Глашатай
2004 Дзяніс Кур'ян Дзяніс Кур'ян
2005 Дзяніс Кур'ян Алена Панарова
2006 Дзяніс Кур'ян Карыяна
2007 Дзяніс Кур'ян
Аляксандр Ціхановіч
Юліяна
2008 Дзяніс Кур'ян Вольга Барабаншчыкава
2009 Дзяніс Кур'ян Кацярына Літвінава
2010 Дзяніс Кур'ян Аляксей Грышын
2011 Дзяніс Кур'ян Лейла Ісмаілава
2012 Дзяніс Кур'ян Дзмітрый Калдун
2013 Яўген Перлін Дар'я Домрачава
2014 Яўген Перлін Алена Ланская

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

1. Афіцыйны сайт Еўрабачання
2. «Еўрабачанне — Беларусь»

Зноскі

  1. Старонка Беларусі на афіцыйным сайце конкуса песні Еўрабачанне. eurovision.tv. Праверана 1 красавіка 2013.
  2. Беларусь на «Евровидении» — 2004-2011. Все участники и все песни. naviny.by. Праверана 1 красавіка 2013.
  3. Старонка Беларусі на афіцыйным сайце конкуса песні Еўрабачанне. eurovision.tv. Праверана 1 красавіка 2013.
  4. На конкурсе песни "Евровидение-2005" Беларусь будет представлять Анжелика Агурбаш. belapan.com. Праверана 1 красавіка 2013.
  5. Сколько миллионов спустил на карьеру Анжелики Агурбаш ее бывший муж-бизнесмен?. kp.by. Праверана 1 красавіка 2013.
  6. Полина Смолова - певица, представитель Беларуси на Евровидении-2006. ctv.by. Праверана 1 красавіка 2013.
  7. Беларусь - впервые в финале "Евровидения". tut.by. Праверана 1 красавіка 2013.
  8. На «Евровидение-2008» от Беларуси поедет «народный артист». naviny.by. Праверана 1 красавіка 2013.
  9. Руслан Алехно достойно представил Беларусь на “Евровидении-2008″, но... blog.minskstyle.com. Праверана 1 красавіка 2013.
  10. Евровидение-2009 - самое скандальное для Беларуси. interfax.by. Праверана 1 красавіка 2013.
  11. Беларусь на "Евровидении-2009" представит Петр Елфимов. ctv.by. Праверана 1 красавіка 2013.
  12. Першы паўфінал "Еўрабачання 2009" на афіцыйным сайце конкурсе песні Еўрабачанне. eurovison.tv. Праверана 1 красавіка 2013.
  13. 3+2 - музыкальная группа, представитель Беларуси на Евровидении-2010. ctv.by. Праверана 1 красавіка 2013.
  14. Макс Фадеев поможет Беларуси на Евровидении 2010. artemosha.info. Праверана 1 красавіка 2013.
  15. "Евровидение-2010" выиграла Германия, белорусы - вторые с конца. tut.by. Праверана 1 красавіка 2013.
  16. На «Евровидении-2011» Беларусь представит студентка минского иняза Анастасия Винникова. ctv.by. Праверана 1 красавіка 2013.
  17. Беларусь не прошла в финал «Евровидения-2011» в Дюссельдорфе. interfax.by. Праверана 1 красавіка 2013.
  18. На "Евровидении-2012" Беларусь представит Алена Ланская - видео. telegraf.by. Праверана 1 красавіка 2013.
  19. Скандал вокруг нацотбора «Евровидение 2012» в Беларуси обрастает новыми подробностями. 1news.az. Праверана 1 красавіка 2013.
  20. Группа Litesound: «Это победа белорусского народа!». interfax.by. Праверана 1 красавіка 2013.
  21. Другі паўфінал "Еўрабачання 2012" на афіцыйным сайце конкурсе песні Еўрабачанне. eurovison.tv. Праверана 1 красавіка 2013.
  22. Определен представитель Беларуси на "Евровидении-2013". telegraf.by. Праверана 1 красавіка 2013.
  23. Alyona Lanskaya will sing "Solayoh" in Malmö. eurovison.tv. Праверана 1 красавіка 2013.