Пласіда Дамінга
| Пласіда Дамінга Plácido Domingo |
||||||||||||||
| Асноўная інфармацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Поўнае імя |
José Plácido Domingo Embil |
|||||||||||||
| Дата нараджэння |
21 студзеня 1941 (72 года) |
|||||||||||||
| Месца нараджэння | ||||||||||||||
| Гады актыўнасці |
1959 — цяперашні час |
|||||||||||||
| Прафесія |
оперны спявак |
|||||||||||||
| Пеўчы голас | ||||||||||||||
| Узнагароды |
|
|||||||||||||
Хасэ́ Пласі́да Дамі́нга-Эмбі́ль (ісп.: José Plácido Domingo Embil; нарадзіўся 21 снежня 1941, Мадрыд) — іспанскі оперны спявак (тэнар).
Вучыўся ў Нацыянальнай кансерваторыі музыкі (Мексіка). Яго дэбют у оперы адбыўся ў 1960 у мексіканскім горадзе Мантэрэі (партыя Альфрэда ў оперы Дж. Вердзі «Травіята»). У першай палове 1960-х г. спяваў у Ізраільскай нацыянальнай оперы. У 1968 дэбютаваў у «Метраполітэн-опера» (Нью-Ёрк). За сваю музычную кар'еру Дамінга выканаў больш сотні вядучых оперных партый — ад Моцарта і Вердзі да Берліёза і Пучыні. Здымаўся ў фільмах-операх. Выступае і як оперны дырыжор. Атрымаў міжнародную вядомасць у лірычных і драматычных партыях у італьянскіх операх. Выканаў шэраг галоўных роляў у нямецкіх операх Р. Вагнера. Лічыцца непераўзыдзеным Атэлам сучаснасці. У 1990-я г. адбылося некалькі папулярных сумесных (з Л. Павароці і Х. Карэрасам) выступленняў пад назвай «Тры тэнары». У 2002 атрымаў высокі тытул Брытанскай імперыі — ганаровае рыцарства (пасвечаны ў рыцары). Выкананне Пласіда Дамінга вызначаецца вышэйшым сінтэзам акцёрскага і вакальнага майстэрства, натуральнай, спантаннай эмацыянальнасцю.
Літаратура [правіць]
- Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйная старонка(англ.)
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіту
- Нарадзіліся 21 студзеня
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Вялікія афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
- Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Кавалеры ордэна Ацтэкскага арла
- Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалем Свабоды
- Кавалеры ордэна Дружбы, Расія
- Нарадзіліся ў Мадрыдзе
- Спевакі і спявачкі Іспаніі
- Оперныя спевакі і спявачкі Іспаніі
- Тэнары
- Уладальнікі ганаровага звання «Камерзенгер»
- Лаўрэаты прэміі «Лацінская Грэмі»
- Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
- Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве