Луіза Буржуа
| Буржуа, Луіза | |
| фр.: Louise Bourgeois | |
| Імя пры нараджэнні: |
Луіза Жазэфіна Буржуа |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Жанр: | |
| Вучоба: |
Ліцэй Фенелона; |
| Стыль: |
мадэрнізм, сюррэалізм, абстрактны экспрэсіянізм, фемісцкае мастацтва, confessional art |
| Вядомыя працы: | |
| Уплыў: |
Адзілон Рэдон, П'ер Банар, Макс Эрнст, Гертруда Стайн, Джон Кейдж[1] |
| Уплыў на: |
Ева Гесэ, Брус Наўман, Лінда Бенгліс, Guerrilla Girls (англ.), Сафі Калле, фемісцкае мастацтва, мастацтва інсталяцыі[1] |
| Узнагароды: |
«Залаты леў» Венецыянскай біенале (1999); Імператарская прэмія (1999); Прэмія Вольфа ў мастацтве (2002-2003) |
Луіза Буржуа (фр.: Louise Bourgeois, 25 снежня 1911, Парыж - 31 мая 2010, Нью-Ёрк) — амерыканскі скульптар, жывапісец і графік французскага паходжання.
Змест |
Біяграфія [правіць]
У 1932 Буржуа паступіла ў Сарбону, дзе вывучала матэматыку, ад начартальнай геаметрыі перайшла да геаметрычнага кубізму, пакінула вучобу, вывучала мастацтвазнаўства ў Школе Луўра і ў Школе прыгожых мастацтваў, асісціравала Фернану Лежэ, захапілася левымі ідэямі, сюррэалізмам, канструктывізмам і камунізмам. Наведала Савецкі Саюз. Пачала вывучаць мастацтва ў 1936. У 1938 выйшла замуж за амерыканскага мастацтвазнаўцы Роберта Галдуотэра, эксперта па першабытнаму мастацтву, які стаў першым дырэктарам нью-ёркскага музея першабытнага мастацтва ў 1957. У 1939 разам з мужам пераехала ў Нью-Ёрк. У Амерыцы яна звярнулася да скульптуры. У 1947 Буржуа зрабіла першую вертыкальную скульптуру з дрэва, першая выстаўка яе скульптур прайшла ў 1949 годзе. У 1951 годзе памёр бацька мастачкі, Луіза Буржуа атрымала амерыканскае грамадзянства. З 1966 года стала ўдзельніцай феміністычнага руху. У 1967 годзе Буржуа пачала выкарыстоўваць мармур і бронзу пры стварэнні скульптур. З 1972 мастачка рэгулярна наведвае Італію. У 1973 годзе памёр муж. У 1977 годзе мастачка атрымала ганаровую ступень доктара вытанчаных мастацтваў Ельскага ўніверсітэта. У 1980 годзе Буржуа купляе вялікую студыю ў Брукліне. У 1982 годзе прайшла першая рэтраспектыва мастачкі - у Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку. У 1985 годзе адбылася першая персанальная выстаўка мастачкі ў Францыі. У 1992 годзе Буржуа паказвае першы скульптурны энвайранмент. У 1993 годзе прадстаўляе ЗША на Венецыянскай біенале. У 2001-2002 ў Эрмітажы прайшла выстаўка работ Буржуа (скульптур, прадметаў і літаграфій).
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Armstrong, Carol (2006). Women Artists at the Millennium. October Books. p. 408. ISBN 0-262-01226-X.
- Herskovic, Marika (2003). American Abstract Expressionism of the 1950s: An Illustrated Survey. New York School Press. p. 372. ISBN 0-9677994-1-4.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луіза Буржуа- Працы, біяграфія, інфармацыя пра выстаўкі на сайце Hauser & Wirth Gallery
- Cheim & Read Gallery
- ArtNet
- Асобы
- Нарадзіліся 25 снежня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 31 мая
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Мастакі паводле алфавіту
- Мастакі ЗША
- Скульптары ЗША
- Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
- Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
- Жанчыны-мастакі
- Жанчыны-скульптары
- Скульптары паводле алфавіту