Алексій II, Патрыярх Маскоўскі
Аляксíй II (у свеце Аляксей Міхайлавіч Рыдыгер; 23 лютага 1929, Талін, Эстонія—5 снежня 2008, пас. Перадзелкіна, Маскоўская вобласць), епіскап Рускай Праваслаўнай Царквы; з 10 чэрвеня 1990 — Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі ўсяе Русі — прадстаяцель РПЦ.
У 1950 годзе стаў дыяканам, затым свяшчэннікам, прызначаны настаяцелем храма ў горадзе Йыхві (Эстонская ССР). У 1953 годзе скончыў Ленінградскую духоўную семінарыю, атрымаўшы ступень кандыдата багаслоўя. У 1957 годзе пераведзены ў Тарту, дзе стаў благачынным Тартускай акругі. У 1961 годзе прыняў манаства з імем Аляксій (у гонар іншага, чым пры нараджэнні, святога з такім імем). У тым жа годзе прызначаны епіскапам Талінскім і ўсяе Эстоніі (з 1964 года — архіепіскап, з 1968 — мітрапаліт). З 1961 года таксама намеснік старшыні адзела знешніх сувязяў РПЦ, з 1964 — кіраўнік справамі Маскоўскай Патрыярхіі. У 1971 годзе ўзнагароджаны правам нашэння другой панагіі. У 1984 атрымаў ступень доктара багаслоўя.
У 1986 годзе прызначаны мітрапалітам Ленінградскім і Ноўгарадскім з кіраваннем Талінскай епархіяй. 7 чэрвеня на Памесным Саборы абраны Патрыярхам, атрымаў больш галасоў, чым іншыя кандыдаты — Уладзімір (Сабадан) (цяпер прадстаяцель Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага Патрыярхата) і Філарэт (Дзенісенка) (цяпер кіраўнік некананічнага "Кіеўскага Патрыярхата").
Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі РПЦ, СССР, Расіі ды іншых дзяржаў.
