Аляксандр Штурман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Штурман
Дата нараджэння 18 (30) красавіка 1869[1] ці 18 красавіка 1869(1869-04-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 1944(1944-02-12)[1] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, настаўнік
Месца працы
Жанр пейзаж
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Іванавіч Штурман (польск.: Aleksander Szturman; 18 красавіка 1869, Санкт-Пецярбург12 лютага 1944, Вільня) — польскі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 18 красавіка 1869 года ў Санкт-Пецярбургу. З 1870-х гадоў жыў у Варшаве, дзе яго бацька Іван Мітрафанавіч Штурман, чыноўнік Цэнтральнага інжынернага ўпраўлення, служыў у Варшаўскай інжынернай дыстанцыі. Аляксандр Штурман вучыўся ў Першай варшаўскай мужчынскай гімназіі, якую скончыў у 1888 годзе, а таксама ў варшаўскім класе малявання. У 1888—1890 гадах ён працягнуў адукацыю ў мастацкай школе адэскага Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў.

У 1890—1895 гадах Штурман вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў у А. І. Куінджы. Там ён пазнаёміўся з Фердынандам Рушчыцам, Конрадам Кржыжаноўскім, а таксама з Аркадзем Рыловым, з якім яго звязала шматгадовае сяброўства. У 1895 годзе ён вярнуўся ў Варшаву. У 1898 годзе Штурман пераехаў у Мюнхен, дзе наведваў прыватную школу малявання Антона Ажбэ. Мастак удзельнічаў у шматлікіх выставах у Расіі (выстаўкі Таварыства паўднёварускіх мастакоў у Адэсе ў 1895 і 1897 гадах) і Польшчы (выстаўкі Таварыства заахвочвання мастакоў у Варшава ў 1896, 1897 і 1899). Крытыкі адзначалі яго тэхніку, колер і тэмперамент, але крытыкавалі яго за браваду. У 1899 годзе Штурман вяртаецца ў Варшаву, а ў 1900 пераязджае ў Санкт-Пецярбург. З 1903 па 1906 год ён выкладаў каліграфію і малюнак у Ценішаўскім вучылішчы[ru].

У 1912 годзе Штурман пачаў сваю акадэмічную кар’еру. Да 1922 года ён выкладаў жывапіс у Пензенскім мастацкім вучылішчы. У гэты ж час актыўна займаўся творчасцю. У 1923 годзе па запрашэнні Фердынанда Рушчыца мастак пераехаў у Польшчу, адначасова пачаў выкладаць ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні, дзе заняў пасаду старшага асістэнта на кафедры пейзажнага жывапісу факультэта прыгожых мастацтваў, а з 1934 годзе стаў ад’юнктам.

Большасць падарожжаў Штурман ажыццявіў у 1905—1911, затым у 1923—1932 гадах. Ён наведаў Англію, Францыю, Італію, Бельгію і Нідэрланды. Шмат вандраваў па Польшчы. Асабліва мастак любіў Венецыю, Сіену, Ратэрдам, а ў Польшчы — Казімеж-Дольны і Закапанэ.

Памёр 12 лютага 1944 года i пахаваны ў праваслаўнай частцы Антокальскіх могілак у Вільні.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Адной з вядучых тэм у творчасці Аляксандра Штурмана з’яўляецца еўрапейская архітэктура. Яго карціны — гэта свайго роду «паштоўкі з вандровак», на якіх мастак адлюстраваў зменлівую на працягу дня атмасферу месцаў, якія ён наведваў. Як і імпрэсіяністы, Штурман не клапаціўся аб філасофскіх праблемах у сваіх творах, лічачы, што ідэю, пададзеную ў карціне, кожны глядач расшыфроўвае індывідуальна, у залежнасці ад сваіх асаблівасцей успрымання. Мастак быў непераўзыдзеным каларыстам, любіў працаваць на адкрытым паветры. Асабліва адчувальны да колеру, ён выкарыстоўваў незвычайна багатую палітру, увесь час знаходзячыся ў пошуку новых выразных сродкаў.

У Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

З 23 лістапада 2018 года па 7 студзеня 2019 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь экспанавалася выстаўка «Аляксандр Штурман (1869—1944). Мастак у падарожжы» з калекцыі Падляскага музея ў Беластоку (Польшча), арганізаваная сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б http://artrz.ru/1804845990.html