Арвальскія браты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Арвальскія браты (лац.: Arvāles fratres, «браты аратыя» ад лац.: arvum - ралля) - рымская калегія з 12 жрацоў. У яе абавязкі уваходзілі малітвы багам аб дараванні ураджая і росквіце абшчыны грамадзян.

Пасада братоў была пажыццёвая; ні ссылка, ні палон не пазбаўлялі іх гэтага звання. На чале іх стаяў штогод змяняяемы магістр; ён у выпадку смерці аднаго з членаў калегіі прызначаў яму пераемніка. Знешнімі адзнакамі іх пасады былі вянкі з каласоў і белыя галаўныя павязкі (infulae). Каб заклікаць на палі ўрадлівасць, браты штогод напрацягу трох дзён мая здзяйснялі Sacrificium Deae Diae часткай у горадзе, часткай у асаблівым Iucus Deae Diae, які знаходзіўся ў 5 мілях ад горада: да гэтага месца дасягалі ў старажытнейшыя часы рымскія палі.

У паданні гаворыцца, што Ака Ларэнцыя, жонка Фаўстула і прыёмная маці Ромула, мела 12 сыноў. Калі адзін з іх памёр, яго замяніў Ромул, які стварыў са сваімі прыёмнымі братамі калегію Fraters Arvales. Ужо сімвал у выглядзе вянка з каласоў сведчыць аб тым, што прызначэнне калегіі было ў служэнні багіне зямлі і земляробства, якая звалася Дэа Дзія. Шмат хто змешвае яе з Цэрэрай, але, верагоднее за ўсё, яна з'яўлялася Опс, жонкай Сатурна, якую шанавалі ў якасці апякункі рымскай гарадской зямлі. Узгорак багіні знаходзіўся паблізу ад горада Рыма каля Цібра, ў тым месцы, што цяпер называецца Афога л'Азіна. Тут штогод адбываліся ўрачытыя багаслужэнні. Вельмі верагодна, што Актавіян Аўгуст рэстаўраваў гэтую калегію. Галава калегіі абіраўся на адзін год, і яна дапаўнялася членскімі выбарамі. Верагодна, правам абрання карысталіся толькі патрыцыі.

Сярод розных іншых абрадаў асаюліва згадваецца танец, які «браты» выконвалі ў храме ў гаю багіні, падчас пення старажытнай, дашэдшай да нашага часа песні, складзенай сатурнічным памерам.

Больш дакладныя звесткі аб іх былі атрыманы дзякуючы пратаколам часоў Геліягабала, якія былі выданы Marini у 1795 годзе і значна дапоўнены знаходкамі, якія былі знойдзены падчас раскопак, адбываўшыхся ў Рыме ў 1866 годзе за кошт прускага ўрада. Падчас раскопак былі знойдзены акты калегіі за 58 і 59 гады.

Акрамя згаданага sacrificum Deae Diae існавала таксама Ambarvale sacrum, якое падчас арвальскага свята здзяйснялася кожным землеўладальнікам на сваёй зямлі; тут таксама выконваліся пэўныя песня і танец.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]