Геліягабал

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Марк Аўрэлій Антанін Геліягабал
Marcus Aurelius Antoninus Heliogabalus
Марк Аўрэлій Антанін Геліягабал
Бюст імператара Геліягабала (Капіталійскі музей)
Рымскі імператар
8 чэрвеня 218 — 11 сакавіка 222
Папярэднік: Макрын
Пераемнік: Аляксандр Север
 
Веравызнанне: пакланеннефінікійскаму богу Сонца Элагабалу (Геліягабалу)
Нараджэнне: 204(0204)
Эмеса, Сірыя, Рымская імперыя
Смерць: 11 сакавіка 222(0222-03-11)
Рым, Італія, Рымская імперыя
Род: Северы
Імя пры нараджэнні: Секст Варый Авіт
Бацька: Секст Варый Марцэл
Маці: Юлія Саэмія
Жонка: 1-я: Юлія Карнелія Паўла
2-я: Юлія Аквілія Север
3-я: Анія Аўрэлія Фаўсціна
Дзеці: сын: Аляксандр Север (прыёмны)

Марк Аўрэлій Антанін Геліягаба́л ці Элагаба́л (лац.: Marcus Aurelius Antoninus Heliogabalus; 20411 сакавіка 222) — рымскі імператар з дынастыі Севераў, які кіраваў з 8 чэрвеня 218 па 11 сакавіка 222 года.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Антанін Геліягабал па бацьку належаў да сірыйскага арыстакратычнага роду Варыеў і ад нараджэння называўся Басіянам Варыем Авітам. Яго прадзед, дзед і бацька, сенатар Секст Варый Марцэл, былі жрацамі фінікійскага бога сонца Элагабала, які лічыўся заступнікам горада Эмесы. З матчынага ж боку Басіян быў у сваяцтве з імператарскай сям'ёй: яго бабка, Юлія Меса, была роднай сястрой Юліі Домны, жонкі імператара Септымія Севера і маці імператара Каракалы. Але, магчыма, сувязь Геліягабала з родам Севераў была больш блізкай: маці будучага імператара, Юлія Саэмія, у юнацкасці была ў любоўнай сувязі з Каракалай, і казалі, што сын яе нарадзіўся менавіта ад малодшага Севера, а не ад законнага мужа (Лампрыдый: «Антанін Геліягабал»).

Пасля гібелі Каракалы, калі на прастол уступіў Макрын, Саэмія з маці і сястрой, Юліяй Мамеяй, пасяліліся ў Эмесе. Тут сын Саэміі быў пасвечаны ў галоўныя жрацы Элагабала. Пад імем гэтага бога (дзе «эл» — семіцкае «бог» — з-за ілжывай этымалогіі часта замянялася на грэчаскае «геліяс» — сонца) стаў вядомы і сам імператар, хоць афіцыйна не насіў такога імя.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Прыгожы хлопчык у пышным жрэцкім адзенні падабаўся сірыйскім легіёнам, і дзякуючы золату і інтрыгам бабкі ён быў імі абвешчаны імператарам пад імем Цэзар Марк Аўрэлій Антанін Аўгуст у чатырнаццацігадовым узросце. Пасля перамогі над военачальнікам Макрына Юліянам, а затым і над самім Макрынам Геліягабал накіраваўся ў Рым. Па дарозе да сталіцы ён ужо праявіў сваё самаўладства — вынік выхавання ў духу ўсходняга дэспатызму: не чакаючы сенацкага рашэння, ён прыняў тытулы Pius Felix Proconsul tribunicia potestate.

«Ружы Геліягабала». Карціна Лоўрэнса Альма-Тадэмы (1888), якая ілюструю сумніўнае апавяданне «Гісторыі аўгустаў» пра тое, што падчас баляў Геліягабал загадваў рассыпаць са столі ружы ў такой колькасці, што людзі затыхаліся

У перыяд праўлення Геліягабала адбылося шмат паўстанняў — Селеўка, Кварціна і Таўрына. Сенат пры Геліягабале быў зусім зняважаны ўключэннем у яго склад масы выхадцаў з Азіі; магістратура зрабілася здабыткам акцёраў, вольнаадпушчанікаў і слугаў.

Дынастыя Севераў

Афіцыйнай рымскай рэлігіі быў нанесены моцны ўдар увядзеннем культу сірыйскага сонечнага бога, у гонар якога быў выбудаваны храм на Палаціне. Тут былі сабраны самыя свяшчэнныя для рымлян прадметы: паладыум, анцыліі (шчыты Саліяў), агонь Весты, якім зараз прыйшлося адступіць на другі план перад выявай чорнага каменя, які пазначаў сонечнага бога. Тут імператар, які зваў сябе sacerdos amplissimus dei invicti Solis Elagabali, кожны дзень здзяйсняў набажэнства ў сірыйскім касцюме, з падведзенымі вачамі і бровамі, з набеленымі і нарумяненымі шчокамі, у прысутнасці ўсіх службовых асоб Рыма. Напрыканцы імператар выконваў свяшчэнны танец пад акампанемент інструментаў і спеў хора дзяўчын, якія суправаджалі гімны аргіястычнымі рухамі цела і вярчэннем вакол алтароў. Не здавольваючыся звычайнымі рэлігійнымі цырымоніямі, Геліягабал уладкаваў урачысты шлюб свайго бога з прывезенай з Карфагена багіняй Таніт.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Асабістае жыццё імператара была напоўнена распустай: ён хваліўся, што ніводная прадажная жанчына не мела столькі палюбоўнікаў, колькі ён. З палюбоўнікаў Геліягабала рымскія гісторыкі асоба адзначаюць Гіерокла і Зотыка, якія аказвалі на яго моцны ўплыў. Тым не менш самым страшным аспектам кіравання Геліягабала былі чалавечыя ахвяры, якія прыносілі па ўсёй Італіі.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

Залатая манета з выявай калясніцы, якая нясе чорны камень бога Элагабала

Вар'яцтва юнага імператара прымусілі Юлію Месу задумацца аб перадачы прастола іншаму ўнуку, Алексіяну Басіяну, сыну Юліі Мамеі, які дзякуючы грэка-рымскаму выхаванню і высокаму ўзроўню адукаванасці быў поўнай супрацьлегласцю Геліягабала. Высілкамі Юліі Месы Басіян стаў цэзарам і суправіцелем пад імем Аляксандр Север. Калі Геліягабал паспрабаваў ліквідаваць стрыечнага брата, салдаты паднялі мяцеж супраць імператара і забілі яго разам з маці. Труп Геліягабала выкінулі ў Тыбр (адна крыніца дадае, што перад гэтым яго кідалі ў Вялікую Клааку), забараніўшы каму-небудзь яшчэ прымаць імя Антанін, якое ён зганьбіў. Яго рэлігійныя дэкрэты былі адменены, а чорны камень бога Элагабала вернуты ў Эмесу.

Як заўсёды ў выпадках афіцыйнага асуджэння і damnatio memoriae, крыніцы, якія дайшлі да нас, стракацяць разнастайнымі абвінавачваннямі ў адрас Геліягабала. Ёсць падставы лічыць, што многія з іх перабольшаны, асабліва тыя, што змяшчаюцца ў Historia Augusta, позняй кнізе, напісанай у канцы IV стагоддзя і багатай на адкрытай выдумкай аўтара (аўтараў); Шмат у чым пераказвае такія ж апавяданні пра Калігулу, Нерона і іншых «дрэнных імператарах». Большага даверу заслугоўваюць сачыненні сучаснікаў Геліягабала — Дыяна Касія і Герадыяна.

Вобраз у мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

У XIX і XX стагоддзях Геліягабал выклікаў вялікую цікавасць у дзеячаў мастацтва. Са звязаных з ім твораў найбольш вядомыя раман Антанена Арто, зборнік вершаў Стэфана Георгэ і «Шэсць літанняў Геліягабалу» Джона Зорна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).
  • Фёдорова Е. В. Императорский Рим в лицах. — Ростов-на-Дону: «Феникс», 1998
  • Лампридий. «Антонин Гелиогабал»

Шаблон:Рымскія консулы 193—234 гадоў