Аркадзь Антонавіч Астаповіч

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аркадзь Антонавіч Астаповіч
Фатаграфія
Дата нараджэння:

30 верасня 1896(1896-09-30)

Месца нараджэння:

Мінск

Дата смерці:

21 верасня 1941(1941-09-21) (44 года)

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Аркадзь Антонавіч Астаповіч (30 верасня 1896, Мінск21 верасня 1941) — беларускі савецкі графік[1]. Вучыўся ў рысавальнай школе Таварыства заахвочвання мастацтваў у Петраградзе (1915-16)[1]. Брат З. Астаповіч-Бачаровай, таксама мастачкі[2].

Творчасць [правіць]

Працаваў пераважна ў галіне пейзажу. Творам А. Астаповіча ўласцівыя лірызм, непасрэднасць, тонкі нацыянальны каларыт («Сакавік», «Ранняя вясна», 1923; «Першы дзень», 1925; «Зімовы дзень», 1940), вострае ўспрыманне новага («Завадскія карпусы», 1926; «Палёт», " Першыя трактары ", 1927)[1].

Некалькі прац мастака захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі [правіць]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. Зинаида Астапович. «Автопортрет». 1923. (руск.)