Артыкль
Артыкль — гэта службовая часціна некаторых моў свету, "дэтэрмінант, які паказвае спецыфіку значэння словаспалучэнняў з назоўнікамі"[1]. Можа з'яўляцца азначаным, неазначаным ці частковым. Можа мець катэгорыі роду і склону. У многіх мовах артыкль ставіцца перад словаспалучэннем з назоўнікам, але ў некаторых іншых, напрыклад у балгарскай ен ставіцца ў самім назоўніку ў форме суфікса. У розных мовах існуюць розныя правілы выкарыстання артыклей з назоўнікамі і іншымі часцінамі мовы. Напрыклад, правілы выкарыстання англійскага азначанага артыклю the з уласнымі іменамі звычайна не супадаюць з правіламі выкарытання азначанных артыклей la i le французскай мовы ў адпаведных сітуацыях (напрыклад, англійская фраза the Saturday азначае "гэта ці тая субота", а французкая з такім жа артыклем le samedi перадае зусім іншы сэнс - "кожную суботу").
Паколькі ў беларускай мове няма катэгорыі артыкляў, пры перакладзе на гэту мову артыклі звычайна апускаюць. Выключэнне складаюць пераклады ўстойлівых выразаў і сітуацыі, у якіх артыклі перадаюць важны сэнс (неазначаны - "адзін ці нейкі", азначаны - "гэты, той самы").
Фраза "ih bin ein Berliner" у прамове Кенедзі [правіць]
Лічыцца, што фраза "ih bin ein Berliner" (я берлінец, я жыхар Берліна), якую двойчы выкарыстоўваў прэзідэнт ЗША Дж. Кенедзі ў сваёй прамове 26 чэрвеня 1963 г. ў Заходнім Берліне, з'яўляецца памылковым перакладам аналагічнай англійскай фразы з адпаведным неазаначаным артыклем "I am a Berliner". Слова Berliner з неазаначаным артыклем ein звычайна азначае від пірожнага. Але ёсць звесткі, што правілы нямецкай мовы дазваляюць перадаць з дапамогай ein Berliner сэнс блізкі англійскаму a Berliner - адзін з жыхароў Берліна ці грамадзянін гэтага горада [2]. Немцы сустрэлі гэтую фразу апладысментамі, а не смехам, а гэта сведчыць аб тым што яны добра разумелі сэнс і ніякай значнай шэрахаватасці ў той фразе не было.
Зноскі
- ↑ WordWeb. Offline computer reference dictionary
- ↑ JFK: 'I Am a Jelly Donut' ('Ich bin ein Berliner') From the Mailbag By David Emer, About.com Guide
| Часціны мовы | |
|---|---|
|
Назоўнік • Прыметнік • Лічэбнік • Займеннік • Дзеяслоў (дзеепрыметнік • дзеепрыслоўе • канверб) • Прыслоўе • Прэдыкатыў (катэгорыя стану) • Дапаможны дзеяслоў (звязак) • Детэрмінатар (артыкль • указальны прыметнік • прыналежны прыметнік) • Прылог (прыназоўнік • паслялог • circumposition) • Саюз • Часціца • Выклічнік |