Асліннік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Асліннік
Oenothera biennis Belarus.jpg
Асліннік двухгадовы (Oenothera biennis) на лузе ля Блакітнай крыніцы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oenothera

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   27367
NCBI   3939
EOL   38007
GRIN   g:8398
IPNI   28522-1

Аслі́ннік, энатэра, начная свечка (Oenothera) — род кветкавых раслін сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae). Род налічвае больш за 200 відаў, пераважна пашыраных ва ўмераных абласцях Амерыкі. Многія з відаў занесены на іншыя кантыненты. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: асліннік двухгадовы (Oenothera biennis) і асліннік чырвонасцябловы (Oenothera rubricaulis).

Пераважна двухгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1,5 м з суцэльным, ланцэтападобным, чаргаваным, зубчастым лісцем. Прыкаранёвыя лісты авальныя, сабраныя ў разетку. Кветкі жоўтага колеру. Плод — каробачка. Карані раслін утрымліваюць шмат цукру і пратэінаў, насенне — да 25 % алею.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Асліннік з'яўляецца добрым меданосам.

Некалькі відаў аслінніка — аб'екты генетычных даследаванняў (напрыклад, на падставе вопытаў з Oenothera lamarckiana Гуга дэ Фрыз распрацаваў тэорыю мутацый)[3]. Многія з відаў аслінніка і іх гібрыды выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін.

Асліннік выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне пры запаленні нырак і туберкулёзе[4].

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энотера (руск.)  — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]