Аспарух

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Помнік Аспаруху ў Добрычы

Аспарух (каля 640701) — протабалгарскі хан, заснавальнік Першага Балгарскага царства ў 2-й палове VII ст.

Аспарух, паводле падання, быў сынам Кубрата, які стварыў Вялікую Балгарыю на тэрыторыю сучаснай Украіны. З-за ціску хазараў, протабалгары пад кіраўніцтвам Аспаруха перайшлі Дняпро і Днестр і прыйшлі ў Дабруджу, паціснушы такім чынам жыўшых тут славянаў, якія затым перасяліліся на захад і поўдзень.

Аспарух скарыстаў арабскі наступ на Канстанцінопаль, захапіў Мезію і пабудаваў галоўны горад сваёй новай дзяржавы — горад Пліску, размешчанную паблізу Шумена.

У 689 годзе Аспарух разарваў мірны дагавор з Візантыяй і разбіў візантыйскае войска ў Фракіі. Падставай для гэтага стаў паход Юстыніяна II у Македонію. Яго мэтай было перасяліць мясцовых славян у Малую Азію. У пачатку яму спадарожнічаў поспех і ён разбіў войскі балгараў і славян.

Хутчэй за ўсё ён ваяваў з балгарамі хана Кубера, старэйшага брата Аспаруха, які да таго часу засялялі Македонію з часткай балгарскай арды. Юстыніян II дайшоў да Фесалонік і перасяліў вялікую колькасць славян. Аднак на зваротным шляху ў горных праходах Фракіі яго чакала балгарскае войска на чале з Аспарухам. Акружаны балгарамі Юстыніян II ледзь змог сысці з мноствам параненых, а яго войскі былі разгромлены.

Аспарух памёр у 701 годзе падчас барацьбы з хазарамі, улада перайшла яго сыну Тэрвелу.

Дачка Аспаруха, Феадора, у 703 годзе выйшла замуж за Юсцініяна II.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Никитин, С. А. Образование болгарского народа и возникновение болгарского государства // Вестник МГУ, 1952, № 1.