Сімяон II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сімяон II
балг.: Симеон II
Сцяг Прэм’ер-міністр Балгарыі
24 ліпеня 2001 — 17 жніўня 2005
Прэзідэнт Пётр Стаянаў
Георгій Пырванаў
Папярэднік Іван Костаў
Пераемнік Сяргей Станішаў
Сцяг Цар Балгарыі
28 жніўня 1943 — 15 верасня 1946
Папярэднік Барыс III
Пераемнік тытул скасаваны

Нараджэнне 16 чэрвеня 1937(1937-06-16)[1][2] (86 гадоў)
Род Саксен-Кобург-Гоцкая дынастыя[d] і Саксен-Кобург і Гота-Кахар[d]
Бацька Барыс III
Маці Джаванна Савойская[d]
Жонка Маргарыта Гомес-Асеба-і-Сехуела[d][3]
Дзеці Kardam, Prince of Tarnovo[d], Kyril, Prince of Preslav[d][4], Kubrat, Prince of Panagyurishte[d][4], Konstantin-Assen, Prince of Vidin[d][4] і Princess Kalina of Bulgaria[d][4]
Веравызнанне Праваслаўе
Партыя НРСД
Адукацыя
Дзейнасць палітык, удзельнік міжнароднага форуму
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Вышэйшы ордэн Святога Дабравешчання Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Лепольда I
Кавалер Мальтыйскага ордэна
Кавалер Мальтыйскага ордэна
Сайт kingsimeon.bg (балг.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сімяон II (нар. 16 чэрвеня 1937) — балгарскі палітык, апошні цар Балгарыі у 19431946 гадах з Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі, прэм’ер-міністр Балгарыі з 24 ліпеня 2001 года па 17 жніўня 2005 года, да 2009 года быў старшынёй і лідарам Нацыянальнага руху Сімяона II.

Валадаранне[правіць | правіць зыходнік]

Адзіны сын і спадчыннік прастола цара Балгарыі Барыса III і царыцы Іааны (Ёваны, Джаванны), дачкі італьянскага караля Віктара Эмануіла III. Фармальна быў царом Балгарыі з 1943 па 1946, аднак з прычыны яго маленства паводле Тырнаўскай канстытуцыі ад яго імя кіраваў рэгенцкі савет. З 1943 па 1944 у яго ўваходзілі князь Кірыл Праслаўскі (дзядзька Сімяона), Багдан Філаў і Нікола Міхаў. Пасля камуністычнага перавароту ў Балгарыі члены рэгенцкага савета былі адхілены ад улады і неўзабаве пакараны смерцю, а з 1944 па 1946 членамі рэгенцкага савета былі Тодар Паўлаў, Вянелін Ганеў і Цвятка Бабашэўскі. У 1946 манархія скасавана на падставе рэферэндуму.

Эміграцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля рэферэндуму Сімяон разам з сям’ёй эміграваў у Егіпет, а ў 1951 годзе ў Іспанію, дзе жыў да 2001. Па дасягненні паўналецця ў 1955 абвясціў сябе дзеючым царом на падставе Тырнаўскай канстытуцыі. З-за гэтага ўрад Балгарыі доўга адмаўляў яму ва ўязной візе, асцерагаючыся яго прэтэнзій на ўладу.

У 1956 годзе скончыў Французскі ліцэй у Мадрыдзе. У 1958 годзе скончыў ваенную адукацыю ў амерыканскім ваенным каледжы Valley Forge Military Academy and College (ЗША) і атрымаў званне сяржанта і медаль «За поспехі і дысцыпліну». У 1959 годзе вярнуўся ў Мадрыд і паступіў на юрыдычны факультэт Мадрыдскага ўніверсітэта, які і скончыў у 1964 годзе

Ў 1960—1990 гадах займаў кіраўнічыя пасады ў буйных карпарацыях, праявіў сябе як таленавіты менеджар і фінансіст.

Прэм’ерства[правіць | правіць зыходнік]

У 2001 годзе сфарміраваная ім партыя «Нацыянальны рух Сімяона II» выйграла парламенцкія выбары і Сімяон узначаліў урад (ён таксама ўключаў членаў ДПС і БСП, аднак не меў афіцыйнай падтрымкі сацыялістаў). У 2005 годзе ва ўрадзе адбыліся перастановы, у яго былі ўключаны прадстаўнікі партыі «Новы час» (раней — дыскусійны клуб у рамках парламенцкай групы Нац. руху Сімяона II). У выніку выбараў у чэрвені 2005 года партыя засталася другой палітычнай сілай і ўвайшла ў кааліцыйны кабінет разам з БСП і турэцкай партыяй ДПС. 5 ліпеня 2009 года на парламенцкіх выбарах партыя НРСД прайграла і не здолеўшы набраць 4 %, неабходных для ўваходжання ў парламент, засталася па-за парламентам. 6 ліпеня 2009 года на прэс-канферэнцыі Сімяон Саксен-Кобург-Гоцкі абвясціў, што падае ў адстаўку.

Сімяон Саксен-Кобург-Гоцкі — буйны землеўладальнік. Падчас яго прэм’ерства адбылася рэстытуцыя зямельнай уласнасці царскай сям’і, канфіскаванай камуністамі падчас зямельнай экспрапрыяцыі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты на іспанскай каталіцкай дваранцы Маргарыце Гомес-Асеба-і-Сехуэле (дачкі маркіза і далёкай сваячкі караля Хуана Карласа). Іх шлюб адбыўся ў 1962 годзе праз трохступеньчатую цырымонію шлюбу (завяршальным быў шлюб у храме Святой Варвары Рускай Замежнай Царквы ў Вевэ)[5][6]. Чацвёра сыноў — князь Кардам (нар. 1962), князь Кірыл (1964), князь Кубрат (1965) і князь Канстанцін-Асень (1967), а таксама дачка князёўна Каліна (нар. 1972). Двое старэйшых хрышчоныя ў Праваслаўнай царкве, астатнія — у Каталіцкай.

З 2002 года рэзідэнцыяй Сімяона з’яўляўся пабудаваны яго дзедам на ўскраіне Сафіі палац Врана.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Lundy D. R. Simeon II of Bulgaria, Tsar of Bulgaria // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Simeon Sakskoburggotski // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б в г Lundy D. R. The Peerage
  5. King Simeon’s golden wedding (англ.). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2012. Праверана 29 кастрычніка 2012.
  6. Сустрэча з царом. Цар Балгарскі Сімяон II(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2012. Праверана 29 кастрычніка 2012.
  7. Симеон Сакскобургготски ще бъде награден с орден «Стара планина»(недаступная спасылка) (балг.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]