Атыла Іожэф
Атыла Іожэф (венг. József Attila; 11 красавіка 1905, Будапешт - 3 снежня 1937, Балатонсарса) — венгерскі паэт.
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся на рабочай ўскраіне сталіцы. Бацька, выхадзец з Трансільваніі, пакінуў сям'ю, калі сыну было тры гады. Маці, якая працавала прачкай і прыбіральшчыцай, памерла ў 1919 годзе. Іожэф падзарабляў з дзіцячых гадоў і змяніў мноства заняткаў, некалькі разоў спрабаваў пакончыць з сабой. Паступіў у Сегедскі ўніверсітэт (1924), але быў выключаны за рэвалюцыйныя вершы. Затым вучыўся ў Вене (1925) і Парыжы (1926-1927), дзе прачытаў Гегеля і Маркса, адкрыў для сябе паэзію Віёна. Вярнуўся на радзіму ў 1927 годзе, перажыў цяжкі нервовы зрыў. У 1930 годзе ўступіў у Венгерскую камуністычную партыю. У 1931 годзе пачаў цікавіцца псіхааналізам. У 1933 годзе быў выключаны з партыі сталіністамі. У 1935 годзе зноў перажыў глыбокую дэпрэсію, быў змешчаны ў псіхіятрычную лякарню. У 1936 годзе пачаў выдаваць леварадыкальны часопіс «Довад» (венг. Szép Szó). У 1937 годзе пазнаёміўся з Томасам Манам, прысвяціў яму верш. Пазней зноў апынуўся ў бальніцы. Пакончыў з сабой, кінуўшыся пад цягнік.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Атыла Іожэф
| Гэта пачатак артыкула пра пісьменнікаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |