Томас Ман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Томас Ман

Паўль Томас Ман (ням.: Paul Thomas Mann, 6 чэрвеня 1875 — 12 жніўня 1955) — нямецкі пісьменнік, эсэіст, майстар эпічнага рамана, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1929), брат Генрыха Мана, бацька Клауса Мана і Эрыкі Ман.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Маленькі спадар Фрыдман / Der kleine Herr Friedemann, (1898) [1]
  • Будэнброкі / Buddenbrooks — Verfall einer Familie (раман, (1901) [2]
  • Тоніё Крэгер / Tonio Kröger, навела, (1903)
  • Трыстан / Tristan, навела, (1903) [3]
  • Каралеўская вялікасць / Königliche Hoheit, (1909) [4]
  • Смерць у Венецыі / Der Tod in Venedig, апавяданне, (1912) [5], [6]
  • Развагі апалітычнага / Betrachtungen eines Unpolitischen, (1918) [7]
  • Чароўная гара / Der Zauberberg, раман (1924) [8], [9]
  • Марыё і чараўнік / Mario und der Zauberer, апавяданне (1930) [10]
  • Іосіф і яго браты / Joseph und seine Brüder, раман-тэтралогія (1933—1943)
    • Гісторыі Якава / Die Geschichten Jaakobs, (1933) [11]
    • Малады Іосіф / Der junge Joseph, (1934) [12]
    • Іосіф у Егіпце / Joseph in Ägypten, (1936) [13]
    • Іосіф-кармільца / Joseph der Ernährer, 1943) [14]
  • Праблема свабоды Das Problem der Freiheit, эсэ (1937) [15]
  • Лота ў Веймары / Lotte in Weimar, раман (1939) [16]
  • Менныя голавы. Індыйская легенда / Die vertauschten Köpfe — Eine indische Legende, (1940) [17]
  • Доктар Фаўстус / Doktor Faustus, раман (1947) [18], [19]
  • Абраннік / Der Erwählte, раман (1951) [20]
  • Прызнанні авантурыста Фелікса Круля / Bekenntnisse des Hochstaplers Felix Krull. Der Memoiren erster Teil, (1922/1954) [21]
  • Культура і сацыялізм / Kultur und Sozialismus(1929)

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Доктар Фаўстус: жыццё нямецкага кампазітара Адрыяна Леверкюна, пра якое расказаў яго сябар: раман / Томас Ман; пераклад з нямецкай мовы і каментарыі В. Сёмухі; [прадмова А. Міхайлава]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. — 539 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры).
  • Навелы: Для сярэд. і ст. шк. ўзросту / Томас Ман, Штэфан Цвэйг; Пер. з ням. В. С. Сёмухі, У. П. Чапегі; Маст. І. Г. Баранаў — Мн.: Юнацтва, 1996. — 320 с. — (Школьная бібліятэка).