Пажытнік блакітны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пажытнік блакітны
Trigonella caerulea.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trigonella caerulea (L.) Ser.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   27009
NCBI   200963
EOL   644031
GRIN   t:40413
IPNI   523910-1
TPL   ild-9076

Пажытнік блакі́тны, трыганэла, грэчаскае се́на (Trigonella coerulea) — аднагадовая травяністая расліна сямейства бабовых.

Радзіма — Балканскі паўвостраў, Каўказ, Паўднёвая Азія. Быў вядомы ўжо ў Старажытным Егіпце. У Беларусі часам культывуюць як кармавую расліну. Сцябло прамое вышынёй 30 — 100 см, з узнятымі ўверх галінкамі і прадаўгаватымі востразубымі сіне-блакітнымі лістамі. Мае рэзкі спецыфічны пах, пры адварванні вельмі непрыемны, моташлівы. Цвіце ў чэрвені — ліпені. Плод — струк. Насенне мае спецыфічны прана-грыбны смак.

Фармацэўтычная прамысловасць выпускае араматызаваны парашок з насення пажытніку блакітнага, які прымаюць па адной кававай лыжачцы перад ежай для паляпшэння стрававання. Пажытнік блакітны лічыцца выдатным танізатарам, сродкам лекавання парушэння абмену рэчываў, здаўна выкарыстоўвалася жанчынамі на Усходзе як сродак супраць хударлявасці; уваходзіць у склад некаторых сучасных аральных кантрацэптываў.

Можна дадаваць у хатнія кансервы з садавіны. Пажытнік блакітны — важны кампанент аджыкі, кары і іншых усходніх прыпраў, гэтак званага «зялёнага» сыру (паводле Г. Цюндзявіцкай, звычайнага ў Беларусі ў сярэдзіне XIX ст.).

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Пажытнік блакітны // Праект «Наша ежа»