Софтбол

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Softball Batter and Catcher.jpg

Софтбол (анг.softball) — спартыўная камандная гульня з мячом, разнавіднасць бейсбола. Мяч для софтболу нагадвае па памерах грэйпфрут, ён больш мяккі, чым бейсбольны мяч, і мае больш нізкую хуткасць у палёце. У софтбол гуляюць як мужчыны, так і жанчыны. Існуюць некалькі разнавіднасцяў гульні: «фаст-піч» - «хуткая падача», «слоў-піч» - «павольная падача», «модыфай-піч» - «сярэдняя падача». Алімпійскай дысцыплінай з 1996 года па 2008 год была гульня «фаст-піч» сярод жаночых каманд.

У многіх краінах, дзе распаўсюджаны бейсбол, софтбол з'яўляецца альтэрнатывай бейсболу, якому аддаюць перавагу непрафесіяналы і жанчыны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).