Стральба з лука

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Спаборніцтвы па стральбе з лука

Стральба з лука — від спорту, а таксама мастацтва або практычнае ўменне па стральбе ў цэль (альбо на адлегласць) з выкарыстаннем лука і стрэл.

Гістарычныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Мастацтва стральбы з лука ўзнікла ў эпоху позняга палеаліту альбо ранняга мезаліту. Самыя старыя знаходкі, звязаныя са стральбой з лука, датуюцца VIII-IX стагоддзямі да нашай эры. Гістарычна стральба з лука выкарыстоўвалася для палявання і баявых дзеянняў. Лук выкарыстоўваўся з такой мэтай практычна паўсюдна. Адзіным рэгіёнам, дзе мастацтва стральбы з лука не было вядома да XIX стагоддзя, з'яўляецца Аўстралія і Акіянія. У буйных баявых дзеяннях лук апошні раз выкарыстоўваўся ў пачатку XIX стагоддзя.

Спартыўныя спаборніцтвы[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтвы па стральбе стрэламі па мішэнях — адзін з найбольш старажытных відаў спорту. Мэта — трапіць у мішэнь найбліжэй да яе цэнтра. Страляюць са спартыўнага лука, які складаецца з дрэўка (драўлянае, металічнае, з сінтэтычных матэрыялаў або камбінаванае) і цецівы (сінтэтычныя валокны). Маса лука ў мужчын 22 кг, у жанчын каля 15 кг. Страла — драўляны, металічны ці пластмасавы стрыжань з наканечнікам і апярэннем. Спаборніцтвы праводзяцца на дыстанцыях 30, 50, 70 і 90 м для мужчын і 30, 50, 60 і 70 м для жанчын. Дыяметр мішэні 80 і 122 см.

Спаборніцтвы па стральбе з лука вядомы з XV ст. (Швейцарыя). Міжнародная федэрацыя заснавана ў 1931. Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1931 (штогод, з 1960 праз год), Еўропы — з 1968, у асабістым і камандным заліках. У праграме Алімпійскіх гульняў — з 1904.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Стральба з лука // БЭ ў 18 т. Т. 15. — Мн., 2002.
  • Ford, Horace (1887) The Theory and Practice of Archery London: Longmans, Green

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]