Барабан, архітэктура
Бараба́н — цыліндрычная або шматгранная верхняя частка будынка. Ніжняя частка барабана абапіраецца на сцены, ветразі, слупы або падпружныя аркі, якія ўмацоўваюць або падтрымліваюць скляпенні. Зверху знаходзіцца купал або шацёр.
Звычайна барабан вянчае будынак не ратандальнай, а прамавугольнай формы. Для пераходу ад квадратнага ў плане падмурка да круглага ў сячэнні барабана выкарыстоўваюцца або асобыя трохвугольныя скляпенні — ветразі, або тромпы [1], г.зн. нішападобныя скляпеністыя канструкцыі па вуглах квадратнага падножжа.
Барабан, як правіла, прарэзаны выцягнутымі вокнамі, а знадворку можа быць аформлены аркатурным ці аркатурна-калончатым поясам і іншым архітэктурным дэкорам. Барабан часта выкарыстоўваецца ў архітэктуры купальных хрысціянскіх цэркваў, асабліва, праваслаўных.
У архітэктуры Беларусі барабан вядомы з XI ст.
Фатаграфіі [правіць]
-
Сабор Нікарцмінда. Грузія. Барабан купала. -
Светлавы барабан і купал сабора Св. Пятра, Ватыкан. -
Барабан і купал Брунелескі Санта-Марыя-дэль-Ф'ёрэ, Фларэнцыя.
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
| Храмавая архітэктура | ||
|---|---|---|
| Хрысціянскія | Крыжова-купальны храм • Шатровы храм • Базіліка • Ратонда • Васьмярык на чацьверыку • Надбрамны храм • Жалезная царква • Зальны храм | |
| Нехрысціянскія | Пранг • Пагада • Сала • Ступа • Кумбум • Тахато • Мітрэўм • Німфеўм • Наіск | |
| План і аб'ёмы | Наас • Неф • Апсіда • Чацвярык • Васьмярык • Капэла • Хоры • Галерэя • Сяродкрыжжа • Прэзбітэрый | |
| Памяшканні | Прытвор • Прыдзел • Крыпта • Падклет • Карыльён • Віма • Амбон • Алтар • Трансэпт • Спавядальня • Эмпоры | |
| Апорныя канструкцыі | Слуп • Калона • Аркада • Гатычная архітэктура • Контрфорс • Аркбутан • Нервюра | |
| Скляпенні і перакрыцці | Арка • Скляпенне • Конха • Парус • Тромп • Барабан • Галоўка • Купал • Шацёр • Закамара • Какошнік • Неба | |
| Храмавыя збудаванні | Званіца • Карыльён • Кампаніла • Капэла • Прыдзел • Баптыстэрый • Ківор • Гульбішчы • Клуатр • Трапезная • Марцірыўм | |