Барбара Радзівіл
| Барбара Радзівіл Barbara Radziwiłł |
|
| Дата нараджэння: | 6 снежня 1520 |
|---|---|
| Дата смерці: | 8 мая 1551 (30 гадоў) |
Барбара РАДЗІВІЛ (6 снежня 1520, меркавана ў Вільні — 8 мая 1551, Кракаў) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская (1550—51), другая жонка Жыгімонта II Аўгуста.
Дачка кашталяна віленскага і вялікага гетмана ВКЛ Юрыя Радзівіла. У 1537 аддадзена замуж па маёмасных меркаваннях за навагрудскага (пазней трокскага) ваяводу Станіслава Гаштольда. Пасля яго смерці сышлася з Жыгімонтам Аўгустам (1543). Пачуцці вялікага князя да Барбары імкнуліся выкарыстаць для ўмацавання ўласных пазіцый яе брат Мікалай Радзівіл Руды і стрыечны брат Мікалай Радзівіл Чорны. Пад іх націскам у 1547 у Вільні адбылося патаемнае вянчанне Барбары з Жыгімонтам Аўгустам. Пасля заняцця апошнім польскага трона (1548) супраць гэтага шлюбу выступілі магнаты і шматлікая шляхта, незадаволеная ростам уплывовасці Радзівілаў і знявагай каралеўскай годнасці няроўным шлюбам. Рашуча супраць Барбары была настроена свякроў каралева Бона Сфорца. У 1548 сейм у Пётркаве выступіў за скасаванне шлюбу, але Жыгімонт Аўгуст дамогся яго афіцыйнага прызнання, пагражаючы адрачэннем ад трона і заключыўшы саюз з Габсбургамі. Барбара была каранавана ў Кракаве 7.12.1550, але ў хуткім часе памерла (некаторыя гісторыкі лічаць, што яе атруцілі). Пахавана ў Віленскім кафедральным касцёле.
Гісторыі рамантычнага кахання Барбары з Жыгімонтам Аўгустам прысвечаны шматлікія мастацкія творы.
Літаратура [правіць]
- Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Чорная дама Нясвіжскага замка. Мн., 1992;
- Рудзкі Э. Барбара Радзівілянка — другая жонка Жыгімонта Аўтуста // Спадчына. 1994. № 5;
- Русецкая Н. Лісты Барбары Радзівілянкі да караля Жыгімонта Аўгуста // Спадчына. 1997. № 6
- Raimonda Ragauskienė. Barbora Radvilaitė. Vilnius: Vaga, 1999. ISBN 5-415-01395-4.
- Alfredas Bumblauskas. Senosios Lietuvos istorija, 1009—1795. Vilnius: R. Paknio leidykla, 2005. P. 234—235. ISBN 9986-830-89-3.
- Zygmuntas Kuchovicius. Barbora Radvilaite.
- Jagiellonki Polskie w XVI. wieku. Obrazy rodziny i dworu Zygmunta I. i Zygmunta Augusta Królów Polskich. Przez Alexandra Przezdzieckiego. T. 1. Kraków, 1868.