Бона Сфорца

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Бона Сфорца д'АРАГОНА (іт. Bona Sforza d’Aragona; 2 лютага 149419 лістапада 1557), каралева польская і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгімонта I Старога, маці Жыгімонта II Аўгуста.

Дачка міланскага герцага Джавані-Галеаца Сфорца. Імкнулася ўзмацніць палітычную ўладу і эканамічную моц манархіі, абараняла дзяржаўныя землі ад незаконнага прысваення феадаламі. Закладзеныя ў яе шматлікіх маёнтках прынцыпы інтэнсіўнага, ў інтарэсах феадалаў, вядзення гаспадаркі (меліярацыя, палепшаны севазварот), узмоцненага, але ўнармаванага падаткаабкладання, пазней былі распаўсюджаны на ўсе дзяржаўныя маёнткі ВКЛ, г.зв. Валочная памера (1557) і да канца XVI ст. прынятыя большасцю землеўладальнікаў.

Ад самага прыезду ў Польшчу ў 1518, Бона мела шматлікае атачэнне з італьянцаў, адмыслоўцаў розных галін, у тым ліку кухараў, якія аказалі значны ўплыў на пашырэнне найноўшых заходнееўрапейскіх культурных і тэхнічных дасягненняў, спажывецкіх прыхільнасцяў эпохі Рэнесансу, у тым ліку на ўдасканаленне меню, спачатку толькі найвышэйшых арыстакратычных колаў Польшчы і ВКЛ. З дзейнасцю Боны Сфорца звязваюць з'яўленне або пашырэнне ў меню арыстакратыі экзатычнай усходняй садавіныапельсінаў, лімонаў, гранатаў, фігаў, прыпраў — шафрану, фенхелю, імбіру, цынамону, цукру, а таксама аліўкаў, каштанаў, разынак, мігдалаў, марцыпанаў, рысу і г.д. Найбольш яскравым новаўвядзеннем эпохі Боны лічыцца салата і іншая агародніна, а таксама ўвядзенне ў карыстанне відэльцу і г.д. Боне Сфорца таксама прыпісваецца дасканалае валоданне атрутамі, яе падазраюць у арганізацыі атручвання апошніх з незалежных мазавецкіх княжатаў у 1522 і непажаданай нявесткі Барбары Радзівіл у 1551.

[правіць] Галерэя

[правіць] Крыніцы

Белы А. Бона Сфорца // Праект «Наша ежа»

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах