Войцех Манівід
Войцех (Альберт[1]) МАНІВІД (узгадв. ад 1387/1389 — памёр каля 1422) — літоўскі баярын, староста віленскі (1396—1413), затым ваявода віленскі (1413—1422). На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Ляліва».
Сын Кайлікіна (Гайлігіна), брат Юрыя Гедыгольда. Быў двойчы жанаты: з Юліяніяй, дачкой Святаслава Іванавіча кн. Смаленскага, і з Ядвігай. Меў сына Івашку (праўдападобна, у першым шлюбе).
Валодаў шматлікімі вёскамі, у т.л. Жупранамі.
Вядомыя пячаткі: з 1398 году з надпісам SIGILL ALBRECI MONEWID і з 1410 году з надпісам + s. alberti : capit : de : vilna, яшчэ адна з 1419 з гербам «Ляліва». Цікава, што да Гарадзельскай уніі Манівід, у адрозненне ад многіх сучаснікаў, ужываў на пячатцы не просты ўласны знак, а цалкам аформлены герб у полі шчыта, падобны да крыжацкіх.
Зноскі
- ↑ Па традыцыі імя Альберт ужывалася як лацінскі адпаведнік польскага імені Войцех.
Літаратура [правіць]
- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413. Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R.6, 1913 nr 11-12 (Ród Moniwida).
| Папярэднікі | Войцех Манівід | Наступнікі |
| Пасада не існавала | Ваявода віленскі 1413 – 1422 |
Юрый Гедыгольд |