Барк
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Барк «Горх Фок» (1948-2003 "Таварыш"), 1933 г. пабудовы.
Барк (нідэрл.: bark) — вялікае паруснае судна з прамымі парусамі на ўсіх мачтах, акрамя кармавой (бізань-мачты), апорнае касое паруснае ўзбраенне. Іншымі словамі, усе мачты барка, за выключэннем апошняй, з папярочнага рангоута маюць толькі рэі, а апошняя мачта рэй не мае. Колькасць мачтаў барка - тры і больш (двухмачтыя паруснікі падобнага ўзбраення называюцца брыганціна).
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.2, Мн., 1996
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барк