Бернард Хіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бернард Хіл
англ.: Bernard Hill
Дата нараджэння 17 снежня 1944(1944-12-17)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 мая 2024(2024-05-05)[2] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Marianna Hill[d][3]
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінаакцёр, тэатральны акцёр, тэлеакцёр
IMDb ID 0384060
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бернард Хіл (англ.: Bernard Hill; 17 снежня 1944, Манчэстэр5 мая 2024, Лондан[4][5]) — брытанскі акцёр. За сваю амаль пяцідзесяцігадовую кар’еру сыграў шмат роляў у кіно, тэатры і на тэлебачанні. Найбольш вядомы па ролях капітана Эдварда Джона Сміта[en] ў фільме «Тытанік»[6], караля Тэадэна ў кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў»[7] і рэктара турмы Сан-Квенцін[en] у драме «Сапраўднае злачынства[en]». Хіл з’яўляўся адзіным акцёрам, які зняўся больш чым у адным фільме, узнагароджаным 11 прэміямі «Оскар» («Тытанік», «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля»)[8][9][10].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бернард Хіл нарадзіўся 17 снежня 1944 года ў Блэклі[en], Манчэстэр. Вучыўся ў Ксаверыянскім каледжы[en], пазней паступіў у Манчэстэрскую палітэхнічную школу драмы, якую скончыў з дыпломам у 1970 годзе[11].

Упершыню Хіл атрымаў вядомасць у Вялікабрытаніі пасля ролі Ёсера Х’юза ў тэлевізійным серыяле «Хлопцы з Блэкстафа»[11]. Фраза яго героя «Дайце нам працу»[11] стала папулярнай сярод пратэстуючых у барацьбе супраць урада Маргарэт Тэтчэр з-за высокага ўзроўню беспрацоўя[12].

У 1982 годзе ён сыграў сяржанта Путнема ў аскараносным фільме «Гандзі[en]» рэжысёра Рычарда Атэнбора[13]. Затым Бернард Хіл з’явіўся ў фільме 1984 года «Баўнці[en]», чацвёртай пастаноўцы аб бунце на аднайменным караблі[en][6]. У 1989 годзе Хіл атрымаў прызнанне крытыкаў за ролю Джо ў пастаноўцы «Шырлі Валентайн»[6]. Пазней, ён сыграў прыкметныя ролі ў фільмах «Горы на месяцы[en]» (1990) і «Мадагаскарская скура[en]» (1995).

У сярэдзіне 1990-х Хіл пачаў з’яўляцца ў кіно больш часта. Яго першай галоўнай роляй стаў фільм 1996 года «Прывід і Цемра[en]», разам з Вэлам Кілмерам[en] і Майклам Дугласам[14]. Але найбольш запатрабаваным акцёрам Хіл стаў пасля ролі капітана Эдварда Джона Сміта[en] ў фільме «Тытанік», які на той момант стаў самым касавым фільмам у гісторыі[13].

У 2002 годзе Хіл сыграў Філаса ў фільме «Цар скарпіёнаў[en]», разам з Дуэйнам Джонсанам, Майклам Кларкам Дунканам і Келі Ху[en]. Пазней, ён зняўся ў ролі караля Тэадэна ў кінатрылогіі Пітэра Джэксана «Уладар пярсцёнкаў»[13][15].

Бернард Хіл памёр рана раніцай 5 мая 2024 года ва ўзросце 79 гадоў[16][17][18].

Выбраная фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Bernard Hill // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bernard Hill: Titanic and Lord of the Rings actor dies — 2024. Праверана 5 мая 2024.
  3. а б Bernard Hill, actor who shot to fame as Yosser Hughes in Boys From the Blackstuff – obituary / C. EvansLondon, Thailand: 2024. — ed. size: 622719 — ISSN 0307-1235; 1477-3805
  4. Traub, Alex (2024-05-05). "Bernard Hill, Actor in 'Titanic' and 'Lord of the Rings,' Dies at 79". The New York Times [амерыканская англійская]. 0362-4331. Праверана 2024-05-08.
  5. Haring, Bruce. Bernard Hill Dies: ‘Lord Of The Rings’ & ‘Titanic’ Actor Was 79 (англ.). Deadline (5 мая 2024). Праверана 8 мая 2024.
  6. а б в Bernard Hill Biography. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2014. Праверана 27 красавіка 2011.
  7. Chasan, Aliza. Bernard Hill, actor known for "Titanic" and "Lord of the Rings," dead at 79 - CBS News (англ.). www.cbsnews.com (5 мая 2024). Праверана 8 мая 2024.
  8. Bernard Hill News, Filmography, Pictures — Rotten Tomatoes. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2011. Праверана 27 красавіка 2011.
  9. Lord of the Rings and Titanic actor Bernard Hill dies aged 79 (англ.). The Independent (5 мая 2024). Праверана 8 мая 2024.
  10. Phillips, Zoe G.. Bernard Hill, ‘Titanic’ and ‘Lord of the Rings’ Actor, Dies at 79 (англ.). The Hollywood Reporter (5 мая 2024). Праверана 8 мая 2024.
  11. а б в BBC — Manchester Films — Bernard Hill — a biography. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2020. Праверана 1 красавіка 2011.
  12. Out of work — and this time it won’t just be Yosser who will feel the pain | News(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2013. Праверана 1 красавіка 2011.
  13. а б в Bernard Hill: Information from Answers.com. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 1 красавіка 2011.
  14. Bernard Hill | Biography, Photos, Movies, TV, Credits | Hollywood.com
  15. Bernard Hill, Lord of the Rings and Titanic Star, Dies at 79 (англ.). Movies. Праверана 8 мая 2024.
  16. "Bernard Hill: Titanic and Lord of the Rings actor dies". BBC [брытанская англійская]. 2024-05-05. Праверана 2024-05-05.
  17. Lodge, Matthew. Titanic and Lord of the Rings star Bernard Hill dies at the age of 79. Mail Online (5 мая 2024). Праверана 8 мая 2024.
  18. Dick, Jeremy. Bernard Hill, Titanic and Lord of the Rings Actor, Dies at 79 (англ.). CBR (5 мая 2024). Праверана 8 мая 2024.