Бранка Гавела

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бранка Гавела
харв.: Branko Gavella
Дата нараджэння: 28 ліпеня 1885({{padleft:1885|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:28|2|0}})
Месца нараджэння: Заграб, Аўстра-Венгрыя
Дата смерці: 8 красавіка 1962({{padleft:1962|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:8|2|0}}) (76 гады)
Месца смерці: Заграб, Харватыя, СФРЮ
Род дзейнасці: тэатральны педагог

Бранка Гавела (28 ліпеня 1885, Заграб - 8 красавіка 1962, там жа) — харвацкі рэжысёр, член Югаслаўскай АН (1961).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Творчую дзейнасць пачаў ў 1914 у Заграбе, дзе ў 1922-25 быў дырэктарам драматычнай трупы. Працаваў у тэатрах Белграда, Любляны, ставіў спектаклі ў Брно, Празе, Браціславе і інш. Гавела сцвярджаў у рэпертуары тэатра нацыянальную драматургію, спрыяючы развіццю харвацкага тэатральнага мастацтва ("Рабыня" Луціча, "Скнара," Држыча, "Кір Яня" Стэрыі-Попавіча , і інш.). Сярод значных прац Гавелы п'есы У. Шэкспіра ("Рычард III", "Гамлет", "Кароль Лір", "Макбет" і інш), Мальера, П. Бамаршэ, Б. Шоу, Л. Пірандэла і інш. Ставіў спектаклі і ў оперным тэатры, у тым ліку творы нацыянальных кампазітараў. Аўтар артыкулаў па тэатральнаму мастацтву, перакладаў Шэкспіра, французскіх і нямецкіх драматургаў. Прафесар Акадэміі тэатральнага мастацтва ў Заграбе (з 1950).


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]