Мальер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мальер
Molière
Molière - Nicolas Mignard (1658).jpg
легенда
Імя пры нараджэнні:

Жан Батыст Паклен

Псеўданімы:

Мальер

Дата нараджэння:

15 студзеня 1622(1622-01-15)

Месца нараджэння:

Парыж, Францыя

Дата смерці:

17 лютага 1673(1673-02-17) (51 год)

Месца смерці:

Парыж, Францыя

Грамадзянства:

Flag of France.svg Францыя

Род дзейнасці:

драматург, камедыёграф, акцёр

Гады творчасці:

16531673

Кірунак:

класіцызм, рэалізм

Жанр:

камедыя, фарс

Мова твораў:

французскі

Дэбют:

«Рэўнасць Барбулье»

Творы на сайце Lib.ru

Мальер, сапр.: Жан-Батыст Паклен (фр.: Jean-Baptiste Poquelin de Moliére; 13 студзеня 1622, Парыж — 17 лютага 1673), французскі драматург, акцёр; рэфарматар сцэнічнага мастацтва.

Нарадзіўся ў сям'і Жана Паклена, прыдворнага абівальніка і каралеўскага камердынера, і Марыі, дачкі прыватнага абівальніка Луі Крэсе. Калі Мальеру было 10 гадоў, памёрла яго маці. У 1631—1639 вучыўся ў езуіцкім Клермонскім калегіюме, дзе, апроч багаслоўскіх дысцыплін, выкладалі антычную літаратуру і старажытныя мовы; праяўляў вялікую цікаўнасць да вучобы; пераклаў на французскую паэму «Пра прыроду рэчаў» рымскага паэта і філосафа Лукрэцыя. У 1640 вывучаў юрыдычныя навукі ў Арлеанскім універсітэце, у пач. 1641 здаў іспыт на званне ліцэнцыята права. У красавіку-чэрвені 1642 замяшчаў бацьку на пасадзе каралеўскага камердынера. 6 студзеня 1643 адмовіўся ад звання каралеўскага абівальніка. 30 чэрвеня 1643 арганізаваў разам з сям'ёй Бежар «Бліскучы тэатр»; ставіў трагедыі, трагікамедыі, пастаралі; прыняў прозвішча Мальер. Пасля серыі правалаў тэатр спыніў сваё існаванне. З рэшткамі трупы Мальер з'ехаў у правінцыю.

У 1645—1658 трупа выступала ў гарадах і замках Нармандыі, Брэтані, Пуату, Гасконі і Лангедока. Да 1650 Мальер узначаліў трупу. Паступова ў яе рэпертуары вядучае месца занялі камедыйныя пастаноўкі. Ва ўмовах канкурэнцыі з італьянскімі камедыянтамі Мальер стаў сам сачыняць невялікія п'есы (дыверцісменты), дадаючы да французскага сярэднявечнага фарсу элементы італьянскай камедыі масак (камедыя дэль артэ). Іх поспех заахвоціў яго звярнуцца да буйнейшых формаў: у 1655 стварыў сваю першую пяціактную камедыю ў вершах «Дзівак, ці Усё недарэчы» (L'Etourdi, ou Les Contretemps); за ёй у 1656 была «Любоўная спрэчка» (Le De'pit amoureux).

Да 1658 мальераўская трупа стала самай папулярнай у французскай правінцыі. Дзякуючы заступніцтву герцага Арлеанскага, брата Людовіка XIV, яна атрымала магчымасць выступіць 24 кастрычніка 1658 перад каралеўскім дваром з трагедыяй П. Карнеля «Нікамед» і фарсам Мальера «Закаханы доктар»; «Нікамед» быў сустрэты холадна, але «Закаханы доктар» зрабіў фурор, што вырашыла лёс трупы: яна атрымала назву «Трупа Брата караля» і атрымала сцэну тэатра Малы Бурбон. З гэтага часу Мальер канчаткова адмовіўся ад трагічных роляў і стаў іграць толькі камедыйных персанажаў.

Мальер быў выдатным драматургам (камедыі «Тарцюф», 1664; «Дон Жуан», 1665; «Мешчанін у дваранстве», 1670), абапіраючыся на традыцыі народнага тэатра і дасягненні класіцызму, стварыў жанр сацыяльна-бытавой камедыі, у якой буфанада, плебейскі гумар спалучаліся з вытанчанасцю і артыстызмам. У многіх сваіх п'есах высмейваў саслоўныя забабоны арыстакратаў, абмежаванасць буржуа, ханжаства дваран і царкоўнікаў, бачыў у іх скажэнне чалавечай прыроды («Смешныя манерніцы», паст. 1659; «Скупы», паст. 1668; «Вучоныя жанчыны», паст. 1672; «Мешчанін у дваранстве», паст. 1670; «Мнімы хворы», 1673 і інш.). Лічыцца стваральнікам г.зв. «камедыі характару», дзе галоўнае месца займаў не знешні сюжэт, а ўнутрана-псіхалагічны стан персанажаў. З асаблівай сілай Мальер развенчваў крывадушнасць і стварыў бессмяротны вобраз Тарцюфа (камедыя «Тарцюф, ці Падманшчык», 1664). Пастаноўка «Дон Жуана» падверглася праследаванням за вальнадумства. Жыццёвасць, мастацкая ёмістасць вобразаў М. аказала вялікі ўплыў на развіццё сусветнай драматургіі і тэатра.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бояджиев Г. Великий реформатор комедии // Мольер Жан Батист. Комедии. М., 1997.
  • Мальер на беларускай сцэне / Рэд.: Г. Н. Баяджыеў, А. В. Сабалеўскі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1972.
  • Мальер // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6