Біргіт Нільсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Біргіт Нільсан
шведск.: Märta Birgit Nilsson
фота
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

17 мая 1918(1918-05-17)

Месца нараджэння

Вестра-Каруп, Швецыя

Дата смерці

25 снежня 2005(2005-12-25) (87 гадоў)

Краіна

Flag of Sweden.svg Швецыя

Прафесіі

спявачка

Пеўчы голас

сапрана

Жанры

опера

Commons-logo.svg Біргіт Нільсан на Вікісховішчы

Біргіт Ні́льсан (шведск.: Märta Birgit Nilsson, 17 мая 1918, Каруп, Швецыя — 25 снежня 2005, Б'ярлёў, каля г. Крыстыанстад) — шведская спявачка (драматычнае сапрана), прадстаўніца школы бельканта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Біргіт Нільсан, 1948

Вучылася ў Стакгольме ў 19411946 гадах.

У 19481951 гадах салістка Каралеўскай оперы ў Стакгольме.

У 19531986 гадах у тэатрах «Ковент-Гардэн», «Ла Скала», «Метраполітэн-опера» і інш.

Валодала надзвычай моцным голасам прыгожага тэмбру вялікага дыяпазону, драматычнай выразнасцю.

Вядомая выканальніца партый у операх Р. Вагнера: Ізольда, Брунгільда, Эльза, Лізавета («Трыстан і Ізольда», «Пярсцёнак нібелунга», «Лаэнгрын», «Тангейзер»). Іншыя партыі: Агата («Вольны стралок» К. М. Вебера), Алена («Мефістофель» А. Бойта), Аіда («Аіда» Дж. Вердзі), Тоска, Турандот (аднайменныя оперы Дж. Пучыні), Саламея («Саламея» Р. Штрауса), Донна Ганна («Дон Жуан» В. А. Моцарта), Урсула («Мастак Матыс» П. Хіндэміта).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 347. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]