La Scala

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Teatro alla Scala in Milan, ноччу.
Iнтэр'ер тэатра

La Scala — або Teatro alla Scala у Мілане, Італіі, адзіны з найбольш прэстыжных оперных дамоў свету, пачынаючы з XVIII стагоддзя, калі 3 жніўня 1778 года, па загаду імператрыцы Аўстрыі Марыі Тэрэзіі, быў пабудаваны новы будынак, замест таго, які быў спалены раней. Тэатр атрымаў такое імя таму што быў пабудаваны на месцы касцёла XIV стагоддзя, Santa Maria alla Scala. Бомбавыя налёты ў 1945 годзе падчас II Сусветнай вайны вінаватыя ў разбурэнні тэатру, але ён быў адбудаваны пасля вайны ў 1946. Пасля гэтага, ён мог умяшчаць 3.600 гледачоў.

Амаль кожны вялікі італьянскі кампазітар фарміраваўся і прэзентаваў свае творы ў La Scala. У доме оперы былі прэзентаваны творы Расіні «La Gazza Ladra», Даніцэці «Lucrezia Borgia», Беліні «Norma», Вердзі «Otello» і «Falstaff», Пучыні «Madama Butterfly» і «Turandot», а таксама Джардана «Andrea Chenier». Артура Тасканіні быў дырыжорам у La Scala (перыядычна з 1898 г.) і быў яе галоўным дырэктарам (кіраваў разам з генеральным дырэктарам Джуліа Гаці Газацца), а пасля перарыва ў 1929 г., выкліканага дыктатурай фашызму Мусаліні, ён вярнуўся ў адбудаваны тэатр у маі 1946 г. Іншымі дырэктарамі, хто будаваў сваю кар'еру ў гэтым оперным доме былі Туліа Серафім, Віктар Дэ Сабата, Джуліа Гантэлі, Карла Марыя Джыўліні і Рыкарда Муці. Адным з музычных дырэктароў тэатру быў П'етра Масканьі. Спіс артыстаў тэатру La Scala з'яўляецца адзіным з найбольш уражваючым і доўгім.

Бібліяграфія [правіць]

  • Jacob, Naomi E., and Robertson, James C., Opera in Italy (1948; repr. 1970)