Вільгельм Рыхард Вагнер

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рыхард Вагнер
Richard Wagner
фота
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

22 мая 1813(1813-05-22)

Месца нараджэння

Лейпцыг, Рэйнскі саюз

Дата смерці

13 лютага 1883(1883-02-13) (69 гадоў)

Месца смерці

Венецыя, Каралеўства Італія

Прафесіі

кампазітар

Жанры

Опера. Музычная драма

Commons-logo.svg Рыхард Вагнер на Вікісховішчы

Вільгельм Рыхард Вагнер, (22 мая 1813, Лейпцыг13 лютага 1883, Венецыя) выдатны нямецкі кампазітар, у асноўным вядомы сваімі операмі або музычнымі драмамі, акрамя таго, Вагнер быў дырыжорам, музычным тэарэтыкам, эсэістам. У адрозненне ад іншых кампазітараў, Вагнер заўсёды сам пісаў сцэнарыі і лібрэта для сваіх твораў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рыхард Вагнер нарадзіўся 22 мая 1813 у Лейпцыгу, як дзявятае дзіця ў сям'і паліцэйскага чыноўніка Карла Фрыдрыха Вагнера і Ёханы Розы Вагнер. Глава сям'і памёр ад тыфу, калі Рыхарду было толькі 6 месяцаў з дня нараджэння, пасля чаго маці пачала жыць з акцёрам і драматургам Людвігам Гаерам, які быў адным з сяброў Карла Вагнера. У 1814 Ёхана выходзіць замуж за Людвіга Гаера і пераяжджае з сям'ёй у Дрэздэн. На працягу першых 14 гадоў свайго жыцця Рыхард Вагнер быў вядомы як Вільгельм Рыхард Гейер.

Дзяцінства Рыхарда не было шчаслівым: ён часта хварэў, яго сям'я пераязджала з месца на месца, у выніку чаго Вільгельм вучыўся ў розных школах у розных гарадах. Аднак насуперак гэтаму Вагнер прачытаў шмат класічнай і сучаснай літаратуры, быў зачараваны аперэтамі K. M. Вебера. У яго праяўляецца здольнасць у тэатральна-драматычнай форме — пад уплывам свайго другога бацькі, ён нават бярэ ўдзел у спектаклях. Моцна цікавіца палітыкай і філасофіяй. У лютым 1831 г. паступае ва ўніверсітэт Лейпцыга, а незадоўга да гэтага піша свой першы твор - уверцюра-бемоль мажор.

Ва ўніверсітэце Вагнер слухае лекцыі па філасофіі і эстэтыцы, займаецца музыкай у Вайлінга. На працягу гэтага перыяду ён трапляе ў кола польскіх рэвалюцыянераў-выгнаннікаў, у 1832 суправаджае графа Тышкевіча падчас паездкі ў Маравію, а адтуль адпраўляецца ў Вену. У Празе рэпетыруе сваю першую сімфонію, а 10 студзеня 1833 выступае з ёю ў Лейпцыгу.

Выгнанне[правіць | правіць зыходнік]

У грамадскім жыцці Вагнер быў рэвалюцыянерам, гэтак жа як і ў мастацтве. Ён бярэ актыўны ўдзел у палітычных беспарадках у 1848/49 г., у якіх выклікаў гнеў нямецкай арыстакратыі і быў вымушаны правесці значную частку свайго жыцця ў якасці мігранта ў Швейцарыі і Францыі. Акрамя іншага, Вагнер фармуецца як люты антысеміт, верагодна, пад уплывам асабістых адносін са сваімі яўрэйскімі калегамі: Ж. Халеві, Дж. Маерберам і Ф. Мендэльсонам. З-за антысемітызму і сёння ён з'яўляецца персонай нон-грата ў Ізраілі, дзе існуе афіцыйная забарона пастановак яго опер.

Філасофія[правіць | правіць зыходнік]

Немузычную спадчыну Рыхарда Вагнера складаюць шаснаццаць тамоў літаратурных і публіцыстычных сачыненняў і звыш таго — сямнаццаць тамоў лістоў. У сваіх развагах Вагнер звяртаў вялікую ўвагу мастацтву, а ў прыватнасці — анталагічнаму асэнсаванню музыкі.

Ніцшэ пра Вагнера[правіць | правіць зыходнік]

Ранейшы Ніцшэ захапляўся Вагнерам. Знакамітая сварка адбылася пасля завяршэння кампазітарам цыкла «Пярсцёнак нібелунга». Вынікам гэтае сваркі стаў артыкул Ніцшэ «Казус Вагнер».

Уплыў[правіць | правіць зыходнік]

Оперная рэформа Вагнера аказала значны ўплыў на музыку канца XIX—XX стагоддзяў, стаўшы найвышэйшым этапам музычнага рамантызму і адначасова заклаўшы будучыню для мадэрнісцкіх плыняў. Опера «Трыстан і Ізольда» агульнапрызнана лічыцца «музычным маніфестам» дэкадэнцтва. Прамым ці ўскосным уплывам тэорыі «музычнай драмы» адзначана большасць з усіх наступных оперных твораў. Сярод найбольш яскравых паслядоўнікаў Вагнера — Мікалай Рымскі-Корсакаў, Аляксандр Скрабін, Клод Дэбюсі, Рыхард Штраус, Бела Бартак, Кароль Шыманоўскі, ранейшы Арнольд Шонберг.

Значнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вагнер напісаў «Пярсцёнак Нібелунга», амаль не спадзяючыся, што знойдзецца тэатр, здольны паставіць эпапею цалкам і данесці да слухача яе ідэі. Аднак сучаснікі сумелі ацаніць яе духоўную неабходнасць, і эпапея знайшла шлях да гледача. роля «Пярсцёнка» ў станаўленні нацыянальнага агульнанямецкага духу немагчыма пераацаніць. У сярэдзіне XIX стагоддзя, калі пісалася опера «Пярсцёнак Нібелунга», нацыя заставалася духоўна расцярушанай; на памяці ў немцаў былі прыніжэнні напалеонаўскіх паходаў і венскіх пагадненняў; нядаўна выбухнула рэвалюцыя, якая зрынула стальцы ўдзельных каралей — калі ж Вагнер пакідаў свет, Германія ўжо была адзінай, стала імперыяй, носьбітам і скупчэннем усёй нямецкай культуры.

Лебядзіны замак у гонар Рыхарда Вагнера[правіць | правіць зыходнік]

Замак Нойшванштайн — адзін з самых наведвальных замкаў Германіі і адно з самых папулярных турыстычных месцаў Еўропы. Замак размешчаны ў Баварыі, непадалёк ад горада Фюсен. Ён быў пабудаваны каралём Людвігам II Баварскім, вядомым таксама як «казачны кароль».

Кароль Людвіг быў вялікім прыхільнікам культуры і мастацтва і асабіста аказваў падтрымку сусветна вядомаму кампазітару Рыхарду Вагнеру, і замак Нойшванштайн быў збольшага збудаваны і ў яго гонар. Інтэр'ер шматлікіх памяшканняў замка прасякнуты атмасферай Вагнераўскіх персанажаў. Трэці ярус замка найбольш поўна адлюстроўвае захапленне Людвіга операмі Вагнера. Зала спевакоў, якая займае цалкам чацвёрты паверх, таксама ўпрыгожана персанажамі опер Вагнера.

Кажучы літаратурнай мовай, Нойшванштайн абазначае «Новы Лебядзіны замак» па аналогіі з каралём-лебедзем, адным з персанажаў Вагнера. Нойшванштайн сапраўды стварае ўражанне казачнага замка. Ён будаваўся ў канцы XIX стагоддзя — у той час, калі замкі ўжо згубілі свае стратэгічныя і абарончыя функцыі.

Ва ўнутраным двары замка размешчаны сад са штучнай пячорай. Нойшванштайн прыгожы і ўсярэдзіне. Хоць усяго 14 пакояў былі завершаны да раптоўнай смерці Людвіга II у 1886 годзе, — гэтыя пакоі былі ўпрыгожаны чарадзейнымі дэкарацыямі. Казачны выгляд Нойшванштайна натхніў Уолта Дыснея на стварэнне Чарадзейнага Каралеўства, увасобленага ў вядомым мультфільме «Сонная прыгажуня».

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Вагнер пакінуў у гісторыі мастацтва вялізны след. Кампазітар ўвёў новыя метады выканання і інтэрпрэтацыі розных элементаў оперы. Яму прыналежыць канцэпцыя "Музычная драма", якая прадстаўляе ідэальнае адзінства паэзіі, музыкі і танцаў, аб'яднаных у драматургічным сцэнічным выкананні.

Оперы[правіць | правіць зыходнік]

  • "Вяселле" - Die Hochzeit (1832)
  • "Феі" - Die Feen (1834)
  • "Забароненае каханне" - Das Liebesverbot (1836)
  • "Рыенцы, апошні з трыбунаў" - Rienzi (1840)
  • "Лятучы галандзец" - Der fliegende Holländer (1843)
  • "Танхайзер і спевакі ў конкурсе Вартбург" - Tannhäuser und der Sängerkrieg auf Wartburg (1845)
  • "Лоэнгрын" - Lohengrin (1848)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]