Ісаак Ньютан
| Ісак Ньютан | |
| Isaac Newton | |
Партрэт пэндзля Кнелера (1689) |
|
| Дата нараджэння: |
25 снежня 1642 (4 студзеня 1643) |
|---|---|
| Месца нараджэння: |
Вулстарп, Лінкальншыр, Каралеўства Англія |
| Дата смерці: |
20 сакавіка 1727 (31 сакавіка 1727) (84 года) |
| Месца смерці: | |
| Краіна: |
Шаблон:Сцягафікацыя/Каралеўства Англія |
| Навуковая сфера: | |
| Альма-матэр: | |
| Подпіс | |
Ісак НЬЮТАН (англ.: Isaac Newton; 4 студзеня 1643 — 31 сакавіка 1727) — англійскі матэматык, фізік, астраном, стваральнік класічнай механікі і асноў сучаснага прыродазнаўства. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1672, з 1703 яго прэзідэнт). Замежны член Парыжскай АН (1699).
Змест |
[правіць] Біяграфія
[правіць] Юнацтва
Ісак Ньютан нарадзіўся ў вёсцы Вульстрап у Лінкальншыры ў сям'і беднага фермера. Бацька, якога таксама звалі Ісак, памер за 3 месяцы да нараджэння сына на грамадзянскай вайне ў Англіі. Ісак Ньютан нарадзіўся неданошаным, і ніхто напачатку не верыў у тое, што хлопчык выжыве, нават яго маці, Ганна Ньютан. Калі дзіцяці споўнілася 2 гады, маці сышла жыць да свайго новага мужа, пакінуўшы Айзэка на выхаванне бабулі.
Да 11 гадоў хлопец атрымліваў адукацыю ў вясковай школе, а калі Ісаку Ньютану споўнілася 12 гадоў, яго аддалі вучыцца ў Каралеўскую школу ў Гранхаме. Там ён у хуткім часе стаў найлепшым вучнем. У кастрычніку 1658 года маці забірае Ісака Ньютана са школы, плануючы зрабіць з яго фермера, але тагачасны кіраўнік школы ўпэўнівае яе даць хлопцу скончыць школу і атрымаць атэстат. Ісак Ньютан вяртаецца ў школу і сканчае яе з выдатнымі адзнакамі.
У 1661 годзе Ісак Ньютан паступае ў Кембрыджскі каледж Святой Троіцы. Там, разам з вывучэннем класічных тэорый матэматыкі, якія паходзілі яшчэ са старажытнагрэчаскіх часоў, ён актыўна вывучае сучасныя працы: Галілея, Каперніка, Кеплера і г.д. У 1665 годзе Ісак Ньютан сканчае каледж і атрымлівае ступень бакалаўра. У хуткім часе пасля таго універсітэт зачыняюць з-за эпідэміі чумы, і ён вяртаецца дадому, дзе на працягу наступных 2 гадоў працуе над сваімі тэорыямі.
[правіць] Кар'ера
Скончыў Трыніты-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта (1665). У 1669—1701 загадчык кафедры матэматыкі гэтага ўніверсітэта. 3 1696 даглядчык, з 1699 дырэктар Манетнага двара ў Лондане.
[правіць] Навуковыя даследаванні
[правіць] Фізіка
І. Ньютан даў азначэнні зыходных паняццяў і сфармуляваў асноўныя законы класічнай механікі (гл. законы механікі Ньютана). Адкрыў закон сусветнага прыцягнення. Увёў тэрмін «гравітацыя» і стварыў кяасічную тэорыю гравітацыі. У галіне оптыкі адкрыў дысперсію святла (1666), храматычную аберацыю, інтэрферэнцыю святла ў тонкіх слаях паветра (кольцы Ньютана). Сканструяваў люстэркавы тэлескоп-рэфлектар (1668), вынайшаў рэфлектарны мікраскоп (1672) і секстант. Развіў карпускулярную тэорыю святла.
[правіць] Астраномія
На яе тэорыі гравітацыі растлумачыў законы Кеплера, асаблівасці руху Месяца, прэцэсію Юпітэра, прапанаваў тэорыю фігуры Зямлі, тэорыю прыліваў і адліваў.
[правіць] Матэматыка
Распрацаваў дыферэнцыяльнае і інтэгральнае злічэнні (1665—66; формула Ньютана—Лейбніца), пашырыў бінаміяльную формулу на выпадак адвольных рэчаісных паказчыкаў (біном Ньютана).
[правіць] Светапогляд
Галоўная праца І. Ньютана — «Матэматычныя асновы натуральнай філасофіі» (1687), якая стала фундаментам класічнай фізікі і вызначыла развіццё прыродазнаўства ў наступныя два стагоддзі. У аснову ньютанаўскай карціны свету пакладзены паняцці абсалютнай прасторы і часу, апісанне фізічнага ўзаемадзеяння праз паняцце сілы, тэорыя далёкадзеяння, а таксама філасофска-тэалагічныя погляды.
[правіць] Ушанаванне памяці
Яго імем названа адзінка сілы ў СІ — ньютан.
[правіць] Літаратура
- Дмитриев И. С. Неизвестный Ньютон — Санкт-Петербург, 1999.
- Касцюковіч М. Ньютан // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ісаак Ньютан
- Працы Isaac Newton ў праекце «Гутэнберг»
- Sir Isaac Newton (англ.) . The MacTutor History of Mathematics archive. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 26 лістапада, 2009.
- Isaac Newton Resources (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 26 лістапада, 2009.
| Навуковыя і акадэмічныя пасты | ||
|---|---|---|
| Папярэднік: Джон Сомерс |
Прэзідэнт Каралеўскага таварыства 1703—1727 |
Пераемнік: Ганс Слоан |
Шаблон:Прэзідэнты Каралеўскага таварыства 1700-х
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1643 годзе
- Нарадзіліся ў Лінкальншыры
- Памерлі 31 сакавіка
- Памерлі ў 1727 годзе
- Памерлі ў Кенсінгтоне
- Постаці брытанскай фізікі
- Постаці брытанскай матэматыкі
- Постаці брытанскай астраноміі
- Вучоныя, у гонар якіх названы фізічныя адзінкі вымярэння
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Прэзідэнты Каралеўскага таварыства
- Асобы на банкнотах
- Асобы на марках
- Асобы на манетах
- Рыцары-бакалаўры
- Постаці алхіміі