Вакуоля

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вакуоль)
Перайсці да: рух, знайсці
Структура эўкарыятычнай клеткі. Вакуоля пад нумарам 10

Вакуоля[1] (ад лац.: Vacuus — пусты) — невялікая, пераважна шарападобная, паражніна ў жывёльных і раслінных клетках або аднаклетачных арганізмах. У клетках шэрага мнагаклетачных бесхрыбтовых (губкі, кішачнаполасцевыя, некаторыя малюскі), здольных да ўнутрыклетачнага стрававання, і ў целе некаторых аднаклетачных арганізмаў (найпрасцейшых) утвараюцца стрававальныя вакуолі, якія змяшчаюць стрававальныя ферменты. У вышэйшых жывёл стрававальныя вакуолі ўтвараюцца ў адмысловых клетках — фагацытах. У іншых клетках вакуолі ўтрымліваюць солі, ферменты і прадукты абмену рэчываў (тлушчы і г.д.). У многіх аднаклетачных арганізмаў ёсць таксама скарачальныя, або пульсавальныя вакуолі, якія перыядычна выкідваюць сваё змесціва ў навакольнае асяроддзе. У найпрасцейшых скарачальныя вакуолі — гэта галоўным чынам апарат, які рэгулюе асматычны ціск, а таксама служыць для вывядзення з арганізма прадуктаў распаду.

Вакуолі раслін напоўнены бясколерным або афарбаваным клетачным сокам. Цытаплазма адасоблена ад вакуолі ліпоідна-бялковай паўпраніцальнай мембранай. Рэчывы, раствораныя ў клетачным соку вакуолі раслін (цукры, поліцукрыды, алкалоіды, дубільныя рэчывы, пігменты, некаторыя солі і іншыя), выклікаюць праз осмас паступленне ў клетку пажыўных рэчываў і вады і ствараюць механічнае напружанне клетак і тканак — тургар.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Напісанне паводле Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]