Возера Дрысвяты
| Дрысвяты Дрысвяты |
|
| Каардынаты | |
| Краіны | Беларусь |
| Плошча | 44,5 км² |
| Аб'ём | 313 км³ |
| Найбольшая глыбіня | 33,3 м |
| Даўжыня | 13 км |
| Шырыня | 5,8 км |
| Даўжыня берагавой лініі | 60,3 км |
| Вадазбор | 604 км² |
Дрысвяты (літ.: Drūkšiai) — возера на мяжы Літвы і Беларусі (Браслаўскі раён). Найбольшае паводле плошчы возера Літвы.
Плошча 44,5 км². Найбольшая глыбіня 31 м. Даўжыня 13 км, найбольшая шырыня 5,8 км. Даўжыня берагавой лініі 60,3 км. Аб'ём вады 313 млн. м³. Плошча вадазбору 604 км².
У басейне р. Дрысвята, за 22 км на захад ад г. Браслаў, каля в. Дрысвяты.
Схілы катлавіны — узгоркі і грады вышынёй да 15 м, месцамі спадзістыя, забалочаныя, усходнія і паўднёва-ўсходнія разараныя, астатнія аблесеныя. Звілістая берагавая лінія ўтварае мноства заліваў, асабліва ў паўднёвай частцы. На берагах шмат валуноў. Рэльеф дна ўзгорысты; да глыбіні 5 м пясчаныя грунты, цэнтральная частка выслана ілам, 8 астравоў, найбольшы з іх Замак (пл. 0,26 км², у XIV — XVII ст. тут існаваў Дрысвяцкі замак). Зарастае каля 10 % плошчы возера.
Упадаюць рэкі Апівардка, Рычанка, выцякае р. Прорва.
Выкарыстоўваецца як вадаём-ахаладжальнік Ігналінскай АЭС.
[правіць] Літаратура
- Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.