Востраў Гарэ
| Гарэ | |
| Каардынаты: | |
| Краіна | |
| АА першага ўзроўня | Дакар |
| Няма старонкі Шаблон:На карце/Сенегал Дакар | |
| Плошча | 0,182 км² |
| Насельніцтва (2007) | 1 102 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 6 054,945 чал./км² |
Гарэ́ (фр.: Île de Gorée) — невялікі востраў у Сенегале.
Востраў размешчаны ў 2,5 км на поўдзень ад порта Дакара, з'яўляецца камунай сталічнай акругі. Плошча Гарэ — усяго 0,182 км² (900 на 350 м), але яго насельніцтва — 1102 чалавек, шчыльнасць перавышае 6 тыс. жыхароў на кв. км. Востраў з'яўляецца турыстычным аб'ектам, на ім забаронена выкарыстанне аўтамабіляў. З Дакарам Гарэ злучае паромная пераправа.
Для еўрапейцаў Гарэ адкрыў партугальскі мараплавец Дыніш Дыяш у 1444 годзе, пасля гэтага востраў увайшоў у гісторыю як адзін з найбуйнейшых цэнтраў рабагандлю ў XV-XIX стст. пад апекай партугальцаў, галандцаў, англічан і французаў.[1] Акрамя рабагандлю, пад кантролем Англіі і Францыі вёўся гандаль арахісам, скурай, золатам, спецыямі. З сярэдзіны XIX стагоддзя з заснаваннем Дакара і спыненнем рабагандлю, Гарэ паступова прыйшоў у заняпад. Калі ў 1891 годзе насельніцтва Гарэ складала 2,1 тыс. чалавек, а ў Дакары пражывала 8,7 тыс. жыхароў, то ўжо ў 1926 годзе — адпаведна 700 і 33679.
На востраве добра захаваліся пабудовы як для ўтрымання рабаў, так і даму рабагандляроў. У 1978 годзе востраў стаў культурным аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.[2] У 1996 годзе, пасля рэформы адміністрацыйнага ладу краіны, Гарэ стаў адной з 19 камун Дакара.
Зноскі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Востраў Гарэ- Афіцыйны сайт Гарэ
- Goree and the Atlantic Slave Trade
- Goree Archaeology
- Востраў Гарэ
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Сенегала. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 26 рус. • англ. • фр. |