Гуадалупэ (востраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Гуадалупе)
Гуадалупэ
ісп. Guadalupe
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча244 км²
Насельніцтва150 чал.
Шчыльнасць насельніцтва0,61 чал./км²
Размяшчэнне
28°53′ пн. ш. 118°18′ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Гуадалупэ (востраў) (Мексіка)
Гуадалупэ
Гуадалупэ
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гуадалупэ (ісп.: Guadalupe) — востраў на паўночным захадзе Ціхага акіяна. Адміністрацыйна належыць да мексіканскага штата Ніжняя Каліфорнія. Плошча — 244 км². Насельніцтва (2008 г.) — 150 чал.

Карта

Востраў Гуадалупэ месціцца ў Ціхім акіяне за 256 км на захад ад берагоў Каліфарнійскага паўвострава. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 34,6 км. Найбольшая шырыня — 11,7 км. Мае вулканічнае паходжанне. Рэльеф гарысты, са стромкімі скалістымі ўзвышэннямі. Гара Аўгуста дасягае 1297,5 м.

З-за засушлівага трапічнага клімата з сярэднегадавой колькасцю ападкаў 108,5 мм паўднёвая частка пустынная. На поўначы высокія горы затрымліваюць вільготныя атмасферныя масы, і колькасць ападкаў перавышае норму. Тут захаваліся невялікія па плошчы кіпарысавыя лясы, на крайнім паўночным беразе — пальмавы гай. Эндэмічная прырода вострава моцна пацярпела ад коз і катоў, увезеных кітабоямі ў XIX ст. У 2005 г. Гуадалупэ быў ачышчаны ад коз, аднак здзічэлыя каты працягваюць аказваць уздзеянне. Захаваліся калоніі марскіх птушак. На берагах спыняюцца ластаногія. Воды каля вострава лічацца адным з найлепшых месц у свеце для назірання за вялікай белай акулай.

На поўдні вострава дзейнічае метэаралагічная станцыя, ёсць паселішча мексіканскіх рыбакоў. З 2005 г. Гуадалупэ з’яўляўся біясферным запаведнікам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]