Востраў Калімантан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Калімантан (Барнеа)
Borneo sat.jpg
Каардынаты: Каардынаты: 1°00′00″ пн. ш. 114°00′00″ у. д. / 1° пн. ш. 114° у. д. (G) (O) (Я)1°00′00″ пн. ш. 114°00′00″ у. д. / 1° пн. ш. 114° у. д. (G) (O) (Я)
Краіны Flag of Indonesia.svg Інданезія, Flag of Brunei.svg Бруней, Flag of Malaysia.svg Малайзія
Калімантан (Барнеа) (Інданезія)
Калімантан (Барнеа)
Калімантан (Барнеа)
Плошча 743 330 км²
Насельніцтва 16 000 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 21,525 чал./км²
Світанак у джунглях Калімантана
Commons-logo.svgКалімантан (Барнеа) на Вікісховішчы 
Востраў Калімантан (Барнеа)

Каліманта́н — (інданез. Kalimantan; таксама Барнеа, малайск. Borneo) — трэці па велічыні востраў у свеце. Знаходзіцца ў центры Малайскага архіпелага, уваходзіць у склад Вялікіх Зондскіх астравоў. Плошча — 743 330 км².

Адзіны востраў, які падзелены адразу паміж трымы дзяржавамі: Інданезіяй, Малайзіяй і Брунеем. Востараў абмываюць Паўднёва-Кітайскае мора, мора Сулу, мора Сулавесі, Яванскае мора, пралівы Макасарскі і Карымата. Плошча з прыбярэжнымі астравамі 746,5 тыс. км². Даўжыня з паўднёвага захаду на паўночны ўсход каля 1100 км. Берагі слаба расчлянёныя, нізінныя, забалочаныя. Бухтаў мала.

Рэльеф пераважна горны. У цэнтральнай частцы і на паўночным усходзе глыбавыя нагор'і (г. Кінабалу 4101 м) і ўзгоркавыя плато. На ўзбярэжжах поўдню і захаду нізіны. Геалагічную будову Калімантана скяадаюць на паўночным захадзе старажытная дамезазойская Зондская платформа, на поўдні і ўсходзе кімерыйская і альпійская складкавасці. Горы складзены з гранітаў, гнейсаў і крышталічных сланцаў, нізіны — з алювіяльных адкладаў. Радовішчы нафты, газу, каменнага вугалю, жалезнай і поліметалічных руд.

Клімат экватарыяльны. Тэмпература на раўнінах 25—27 °С. Ападкаў 2000—3500 мм, у гарах да 5000 мм за год. Рэкі кароткія, паўнаводныя (найбольшыя Капуас, Барыта, Махакам), у верхняй частцы парожыстыя, з вялікімі запасамі гідраэнергіі, у ніжняй — суднаходныя.

Значная частка вострава занята экватарыяльнымі лясамі (гілеямі) да вышыні 1200—1500 м. Сярод лясной расліннасці пераважаюць дыптэракарпавыя, фікусы, пальмы, дрэвападобныя папараці, бамбук. Шмат ліян і эпіфітаў. Вышэй 1500 м — субтрапічная і барэальная флора. Уздоўж узбярэжжаў мангравыя зараснікі. Сярод фаўны трапляюцца чалавекападобныя (арангутангі) і іншыя малпы, сланы, насарогі, тапіры, дзікі, птушкі, паўзуны і земнаводныя.

Насельніцтва каля 10 млн. чал. Вырошчваюць рыс, каўчуканосы, алейныя пальмы. Буйныя гарады: Пантыянак, Банджармасін (Інданезія), Кучынг (Малайзія), Бандар-Серы-Бегаван (Бруней).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрыновіч М. Калімантан // БЭ у 18 т. Т. 7. Мн., 1998.
  • Gudgeon, L. W. W. 1913. British North Borneo. Adam and Charles Black, London. (An early well-illustrated book on «British North Borneo», now known as Sabah.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]