Бруней

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
برني دارالسل
Сцяг Брунея Герб Брунея
(Сцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Brunei Darussalam
Месцазнаходжанне Брунея
Афіцыйная мова малазійская мова
Сталіца Бандар Серы Бегаван
Найбуйнейшы горад Бандар Серы Бегаван
Урад Абсалютная манархія
Хасанал Болкіях
Плошча
 - Агульная
 - % вады
162-я месца ў свеце
5.700 км2
8,6%
Насельніцтва
 - Агульнае (2005)
 - Шчыльнасць
174-е месца ў свеце
372.361
64/км²
ВУП
 - Агульны (2005)
 - на душу насельніцтва
138-е месца ў свеце
9.009 $ млн.
24.826 $
Валюта Брунейскі долар (BND)
Часавы пояс
 - улетку
- (UTC+8:00)
+8:00 (UTC)
Незалежнасць
 -Абвешчана
- Ад Вялікабрытаніі 1 студзеня 1984
Дзяржаўны гімн [[Ya Allah lanjutkan la usia Duli tuanku]]
Аўтамабільны знак BRU
Дамен верхняга ўзроўню .bn
Тэлефонны код +376
Bx-map.gif

ДЗЯРЖАВА БРУНЕЙ-ДАРУСАЛАМ, Бруней – дзяржава размешчаная ў Паўднёва-Усходняй Азіі на поўначы вострава Калімантан. Тэрыторыя - 5,8 тыс.кв.км. Сталіца - Бандар-Серы-Бегаван (каля 220 тыс. чал). Адміністрацыйна краіна дзеліцца на чатыры раёны: Бруней-Муара, Тутонг, Белайт і Тембуронг. Дзяржаўная мова - малайская. Шырока распаўсюджана таксама англійская. Дзяржаўная рэлігія - іслам суніцкага толку, які вызнаюць дзве траціны насельніцтва. Грашовая адзінка брунейскі долар. Паміж брунейскім і сінгапурскім доларам усталяваны сталы парытэт (у суадносінах 1:1) -- каля 0,59 дол. ЗША(май 2008).

Нацыянальнае свята - 23 лютага - Дзень незалежнасці (1984). Святкуюцца таксама дзень нараджэння султана (15 ліпеня), угодкі стварэння каралеўскіх узброеных сіл (31 мая), шэраг мусульманскіх рэлігійных святаў, Новы год па Месячным календары. Выходныя дні пятніца і нядзеля.

Клімат трапічны экватарыяльны, сярэднегадавая тэмпература + 28°С. Вылучаюцца два сезону: сухі (з сакавіка па май) і дажджлівы (з лістапада па люты).

Насельніцтва 357,8 тыс.чал., у т.л. малайцы і роднасныя ім этнічныя групы - 67%, карэнныя жыхары востр. Калімантан – 6%, кітайцы - 11%, еўрапейцы, індыйцы і інш. - 16%.

Змест

[правіць] Дзяржаўны лад

Абсалютная манархія. Глава дзяржавы - султан Хаджы Хасанал Балкіах Муізаддзін Вадаулах1967), які займае пасады прэм'ер-міністра, міністра фінансаў і міністра абароны. Міністр замежных спраў і гандлю - брат султана Махамед Балкіах.

У канцы 1992 атрымала канчатковае афармленне канцэпцыя унутрыпалітычнага развіцця краіны пад назвай "Малайская ісламская манархія", якая вызначае Бруней у якасці дзяржавы, якая засноўваецца на каштоўнасцях малайскай культуры, мусульманскіх законах і манархічнай сістэме кіравання.

Аднак у апошні час у большай ступені пад уплывам знешніх фактараў у краіне адбываюцца некаторыя зрухі ў бок дэмакратызацыі дзяржаўнага ладу. 25 верасня 2004 султан Брунея падпісаў папраўку да Канстытуцыі 1959 аб устанаўленні выбарнай сістэмы парламента (пасля атрымання незалежнасці ў 1984 інстытут парламентарызму ў Брунеі быў скасаваны). Новы парламент Брунея (Заканадаўчы савет) будзе складацца з 29 членаў, ужо прызначаных султанам, і яшчэ 15, абраных насельніцтвам. У Брунеі да апошняга часу існавала адна палітычная партыя - Брунейская нацыянальная партыя адзінства, поўнасцю лаяльная кіраўніцтву краіны. Лідэр партыі – Махамед Хата Зайнал Абідзін. У жніўні 2005 была створана Нацыянальная партыя развіцця (кіраўнік – Мухамад Ясін).

Вышэйшай судовай інстанцыяй з'яўляецца Вярхоўны суд. Парушэннямі ісламскага права брунейцамі-мусульманамі займаецца сістэма шарыяцкіх судоў.

[правіць] Геаграфія

Краіна падзелена на дзве часткі, якія размешчаныя на поўначы вострава Барнеа. Гэта нізінная тэрыторыя раўніннага кшталту. Толькі на поўдні пачынаюцца горы, дзе і знаходзіцца самы высокі пункт краіны – Паганпрык (1 850 м). На ўсходнім узбярэжжы цягнецца багна, астатняе ўзбярэжжа раўніннае. У Брунеі існуе некалькі невялікіх рэк. Клімат краіны экватарыяльны, вільготны. З лістапада да сакавіка выпадае вялікая колькасць ападкаў. 75% краіны займаюць экватарыяльныя лясы. На ўзбярэжжы існуюць мангравыя зараснікі. Тэрыторыя краіны ўваходзіць у тэрыторыю жыхарства вялікай колькасьці відаў малп.

97% насельніцтва жыве ў больш вялікай заходняй частке краіны, і толькі каля 10 000 чалавек жыве ў гарыстай усходняй частке (акруга Тембуронг). Колькасць насельніцтва краіны 372 000 чалавек, зь якіх 46 000 жыве ў сталіцы краіны Бандар Серы Бегаване. Асноўныя гарады краіны гэта: сталіца Бандар, порт Муара, цэнтар пераапрацоўкі нафты Серыя і Куала Белаіт.

[правіць] Эканоміка

Эканоміка галоўным чынам засяроджаная на здабычы нафты (9.5 млн. тон у 2007 годзе - што прыблізна 194 000 барэлей у дзень - адпаведна “BP Statistical Review of World Energy 2008”) і газу (больш 9,8 млрд. куб.м), экспарт якіх, кантралюемы сям'ёй султана, дае амаль 95% валютных паступленняў. Бруней займае 4 месца ў свеце па вытворчасці звадкаванага прыроднага газу.

Знешнегандлёвае абарачэнне - каля 4 млрд.дол. ЗША. Амаль 75% экспартных прыбыткаў прыносіць продаж нафты і газу (на экспарт ідзе 90% усёй нафты, якая здабываецца ў краіне). Галоўныя імпарцёры нафты – краіны АСЕАН (39%), Рэспубліка Карэя (28%) і Японія (26%), звадкаванага газу – Японія (82%) і Рэспубліка Карэя (18%). Пераважныя артыкулы брунейскага імпарту - станкі і транспартнае абсталяванне, прамысловыя тавары, прадукты харчавання. Асноўныя гандлёвыя партнёры - Японія, ЗША, краіны АСЕАН. Бруней імпартуе неабходнага яму 80% харчавання.

Высокія цэны на вуглевадародную сыравіну на сусветным рынку ў 2005 забяспечылі дадатную дынаміку эканамічнага развіцця Брунея (рост ВУП - 3% у год).

Прыбытак на душу насельніцтва склаў 15764 дол. ЗША (2005) Падаходным падаткам грамадзяне краіны не абкладаюцца. Адсутнічаюць таксама падатак з прадажаў, экспартныя і шэраг іншых мыт. Падатак на прыбытак кампаній - 30%. Адукацыя і ахова здароўя - бясплатныя. Інфляцыя не перавышае 1,6%.

Краіна мае востры дэфіцыт працоўнай сілы. У дзяржаўным і прыватным сектарах занята 86 тыс.чалавек, з якіх толькі 61,3% - падданыя Брунея, у асноўным, службоўцы адміністрацыйнага апарата, войскі і паліцыі. Беспрацоўе складае 4,7%.

Золатавалютныя рэзервы ацэньваюцца ў 20 млрд.дол. Знешняга доўгу няма.

Краіна валодае адносна развітой транспартнай сеткай. Працягласць аўтадарог каля 2750 км. Колькасць зарэгістраваных транспартных сродкаў перавышае 200 тыс. Дзейнічае адзін міжнародны аэрапорт. Нацыянальная авіякампанія "Роял Бруней Эйрлайнз" здзяйсняе рэгулярныя рэйсы ў 30 гарадоў. Найболей інтэнсіўныя авіязносіны падтрымліваецца з Сінгапурам, Малайзіяй, Інданэзіяй, Філіпінамі і Тайландам. Збор у аэрапорце Бандар-Серы-Бегавана 10 брунейскіх долараў.

[правіць] Спасылкі

Commons
На іншых мовах